+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Уладзімір Някляеў: Тры цытаты

Тры цытаты.

1339

1. Спявак Іосіф Кабзон (верны пуцінец) пра свайго куміра: «Владимир Владимирович Путин женился на России и добросовестно исполняет свой супружеский долг».

2. Нядаўні “міністр абароны” самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Ігар Гіркін-Стралкоў: “Кіеў – гэта рускі горад. Украіна была, ёсць і будзе часткай Расіі. Я мару пра тое, што Расія вернецца ў свае натуральныя межы, як мінімум межы 1939 года».

Вось і ўся мара рускага нацыяналіста. Між іншым, з беларуска-літоўскім паходжаннем. Гірко, продкі якога ў часы мураўёўшчыны сталі Гіркінымі.

3. У той жа час украінскі нацыяналіст, даўні мой сябар Васіль Шкляр, які нядаўна прэзентаваў раман «Маруся», кажа: “Я не прыхільнік Украіны ад Сяна да Дона. У 21 стагоддзі тэрыторыю краіны не варта вымяраць квадратнымі кіламетрамі. Украіне патрэбная толькі тая тэрыторыя, дзе ёсць украінскі дух. Навошта мне рускамоўны, наскрозь кацапскі Крым? Навошта Данбас, які падтрымлівае Пуціна? Украінцы праліваюць там кроў. Але тая зямля не вартая іх жыцця”.

Гадоў пяць таму, задоўга да вайны і анексіі Крыма, Васіль Шкляр у інтэрв’ю агенцтву УНІАН сказаў, што “калі нацыя не можа пераварыць, асвоіць гэтую тэрыторыю, ад яе трэба пазбавіцца”. Як ад часткі цела, дзе пачалася гангрэна. Тады шмат якія ўкраінскія СМІ напісалі, што словы Шкляра “блізкія ворагам Украіны”.

Але наўрад ці лічаць Шкляра “блізкім” Кабзон і Гіркін-Стралкоў.

www.zapraudu.info

 

31 марта 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…