+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Уладзімір Някляеў: З ДНЁМ ВОЛІ!

Каму б і як ні карцела “выправіць” гісторыю, перавесіць партрэты і перанесці даты, ёсць тое, што ёсць: 25 сакавіка — дзень, у які на паседжанні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі была прынятая дэкларацыя аб «Нізалежнай і Вольнай Дзяржаве».

 

некляев

Няхай была вайна, акупацыя. Няхай тыя, хто адмаўляў беларусам у іх праве на дзяржаўнасць, пацяшаліся над “так называемым «национальным движением» белорусов, над “определенно бездарной и смешной «государственностью» белорусских деятелей”. Няхай іх нашчадкі пацяшаюцца над беларускай дзяржаўнасцю і сёння — гэта ўжо не гісторыя, а каментары да яе. Гісторыя — гэта дзень Волі. Найпершае, найвысокае свята з усіх нашых святаў.

Свята гэтае можна забараніць на Плошчы, на вуліцы, але яго не забараніць, не адмяніць у беларускіх сэрцах. Яно пракладзе сабе шлях праз усе забароны, як прабіла цэнзурную заслону дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА, якое раптам запрасіла ўсіх беларусаў святкаваць разам! І гэта зусім не выпадковасць, як тое падае кіраўніцтва дзяржаўнай фабрыкі навін. Гэта — шлях Волі, якая ва ўсім, якая ні ў чым не ведае спыну, і я б не раіў ставаць на яе шляху ні галоўнаму рэдактару БелТА, ні галоўнаму кіраўніку краіны.

Якраз цяпер, у час, які патрабуе ўсенароднага яднання перад відавочнымі вонкавымі пагрозамі, шырокае святкаванне Дня Волі магло б стаць важкім крокам да адзінства, дэманстрацыяй рашучасці беларусаў у адстойванні сваёй незалежнасці, дзяржаўнасці.

Так магло быць, калі б на такі крок мелася мужнасць, адчуванне адказнасці перад гісторыяй, здольнасць узняцца над страхам і ўпусціць у сваё сэрца Волю. Усіх тых, хто на гэта здольны, 25 сакавіка Воля чакае на сваім свяце.

Жыве Беларусь!

25 марта 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…