+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

«Вярнуць кантроль над інфармацыйнай прасторай Беларусі»

Ураду неабходна распрацаваць комплекс мер, якія дазволяць вярнуць кантроль над інфармацыйнай прасторай Беларусі.

Говори_Правду_лого

У сучасным свеце інфармацыйная вайна ўсімі экспертамі прызнаная як частка вайны рэальнай. Гэта зафіксавана і ў ваеннай дактрыне Беларусі. Ад здольнасці кантраляваць сваю інфармацыйную прастору залежыць здольнасць дзяржавы гарантаваць бяспеку сваіх грамадзян і кантроль над сваёй тэрыторыяй.

Паводле шматлікіх сацыялагічных даследаванняў, інфармацыйная прастора Беларусі сёння кантралюецца не беларускімі, а расійскімі СМІ. Кантроль ажыццяўляецца праз выпускі навін, аналітычныя праграмы і забаўляльны кантэнт. Вынікам правальнай інфармацыйнай палітыкі з боку ўрада з’яўляецца нізкае ўсведамленне каштоўнасці дзяржаўнага аўтарытэту сярод грамадзян Беларусі. Армія ідэолагаў усіх узроўняў, дзяржаўныя газеты, радыё і тэлеканалы не здольныя прадставіць годную і якасную альтэрнатыву, наша прастора здадзена практычна без бою.

Замест таго, каб працаваць над стварэннем якаснай інфаальтэрнатывы, якая павінна ўмацоўваць незалежнасць і нацыянальную самасвядомасць беларусаў, кіраўнік міністэрства інфармацыі распрацоўвае меры па яшчэ большай залежнасці нашай інфармацыйнай прасторы ад СМІ, якія абслугоўваюць інтарэсы іншай дзяржавы.

Мы перакананыя: падпісанне дакументаў, пагадненняў па стварэнні адзінай інфармацыйнай прасторы супярэчнымі інтарэсам краіны, галоўны з якіх – умацаванне беларускай незалежнасці.

Мы заклікаем урад і парламент адмовіцца ад падпісання і рэалізацыі падобных дакументаў. Яны сёння распрацаваны і падтрымліваюцца рэтраграднамі сіламі ўнутры ўлады, што выступаюць супраць рэформаў і развіцця Беларусі.

У якасці альтэрнатывы прапануем распрацаваць меры, якія дазволяць вярнуць кантроль над інфармацыйнай прасторай Беларусі і забяспечаць беларусам збалансаваную падачу інфармацыі, а таксама ўмацуюць беларускую нацыянальную самасвядомасць.

У бліжэйшы час мы прапануем зрабіць наступные крокі:

  1. Беларускаму саюзу журналістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў стварыць адзіную працоўную групу па ацэнцы метадаў і ўзроўню ўплыву СМІ іншых дзяржаў на прастору Беларусі і выпрацоўцы механізмаў па аднаўленні кантролю над інфармацыйнай прасторай Беларусі.
  2. Выканаць абяцанне Аляксандра Лукашэнкі і запусціць у бясплатны пакет тэлеканалаў канал «Украіна заўтра».
  3. БДТРК прапрацаваць магчымасць дапаўнення рускіх серыялаў і забаўляльных праграм аналагічным прадуктам іншых вытворцаў, у тым ліку праз стварэнне спецыяльнага забаўляльнага канала, а таксама цалкам замясціць навінавыя і аналітычныя праграмы аналагамі беларускай вытворчасці.
  4. Пашырыць магчымасці на дзяржаўных тэлеканалах выступаць прадстаўнікам альтэрнатыўных пунктаў гледжання па розных пытаннях, павялічыць колькасць палітычных дыскусій.
  5. Павялічыць колькасць навукова-папулярных, забаўляльных праграм для ўсіх узростаў, прысвечаных беларускай дзяржаве, гісторыі, культуры, мове. Прыцягваць больш экспертаў у гэтай вобласці для ўдзелу ў стварэнні і рэалізацыі праграм.

Мы прапануем істотна скараціць выдаткі на неэфектыўную ідэалагічную вертыкаль і выпуск няякаснага інфармацыйнага прадукту і за гэты кошт забяспечыць фінансаванне прапанаваных намі крокаў.

Мы ў «Гавары праўду» ўпэўненыя, што прапанаваныя меры ў спалучэнні з доўгатэрміновай інфармацыйнай стратэгіяй, накіраванай на ўмацаванне беларускай незалежнасці, дазволяць вярнуць кантроль над інфармацыйнай прасторай Беларусі і забяспечыць бяспеку нашых грамадзян.

Рэспубліканскі савет «Гавары праўду»

12.05.2016

12 мая 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…