+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Ягор Левачоў: “На жаль, у нашай краіне знаемствы і блат важней за веды і навыкі”

З 29 кандыдатаў, вылучаных “Гавары праўду” на парламенцкія выбары, 23-гадовы аспірант Ягор Левачоў – самы малады. Ен нядаўна скончыў магістратуру Белдзяржуніверсітэта па спецыяльнасці “геаграфія”. Ягор нарадзіўся ў Бешанковічах і балатуецца па роднай Бешанковіцкай акрузе.

13501811_1139199109469436_1101478869817217917_n

 

Малады прэтэндэнт адным з першых зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу і распавеў пра свае бачанне беларускай сістэмы вышэйшай адукацыі:

— Сёння ў Беларусі складваецца напружаннае становішча з працай. Магчыма, гэта добра, бо з’яўляецца канкурэнцыя на працоўныя месцы. Канешне, адукацыя адыгравае значную ролю пры прыманні на працу. Чым лепей твой дыплом і твае «скілы» (навыкі), тым болей у цябе шанцаў атрымаць годную пасаду.

Аб працоўным месцы, аб будучым трэба пачынаць думаць пад час навучання: ісці на практыку ў любае прадпрыемства, з’ездзіць на стажыроўку за мяжу, вучыць мову і сачыць за апошнімі тэндэнцыямі тваёй спецыялізацыі. І, канешне ж, добра вучыцца. Анічога складанага для сумленнага чалавека.

Але гэтая схема амаль не працуе ў нашай краіне. Самае важнае ў Беларусі не тое, колькі ты ведаеш моў, які колер твайго дыплома, колькі ты апублікаваў артыкулаў у навуковых часопісах. Самае важнае — знаёмствы, блат, сувязі і надалей у гэтым рэчышчы. Таму, каб атрымаць добрую працу, раскручвай механізм гэтых сувязяў, а здольнасці спецыяліста — гэта ўжо потым.

Андрэй Ігнатовіч, www.zapraudu.info

2 июля 2016

Коментарии

  • Роман Лукашук6 июля 2016 #

    Егор,блат важен на старте,без него можно пробиться ,но дольше..,есть шанс разочароваться в работе при отсутствии карьерной лестницы,но главное стремление расти,и чаще всего ты добиваешься роста карьеры.Успехов

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…