+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Як галасавала краіна (дапоўнена)

Назіральніцай на ўчастку 11 горада Рагачоў (Гомельская вобласць) была Ірына Купцэвіч. Яна была вылучаная ад грамадзян, у межах грамадзянскай ініцыятывы «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка».

«Участак у жылым мікрараёне, вельмі звычайны, большасць тых, хто прыйшоў на ўчастак — пажылыя людзі, моладзі было вельмі мала, — расказала яна «Нашай Ніве». — Я назірала і датэрміновае, і асноўнае галасаванне. Ніякіх спробаў фальсіфікацый не заўважана. Камісія паводзіла сябе цалкам карэктна ўвесь час, а пры падліку ў назіральнікаў быў поўны агляд, мы нават маглі перагледзець ужо палічаныя стосы розных кандыдатаў. За сумленную працу камісіі можна толькі падзякаваць, — кажа Ірына Купцэвіч. — Адзіны падазроны момант — працэнт галасоў за Лукашэнку на датэрміновым галасаванні значна большы, чым на асноўным», — адзначае яна.

Вось вынікі галсавання на ўчастку 11 горада Рагачоў

Колькасць выбарцаў — 2093

Прагаласавала — 1415

Яўка — 67,6 %

Лукашэнка — 924 галасы — 65,3% (на датэрміновым 77,3%)

Караткевіч — 354 галасы — 25%

Супраць усіх — 74 галасы — 5%

Гайдукевіч — 35 галасоў — 2,47%

Улаховіч — 9 галасоў — 0,63%

Сапсаваных бюлетэняў — 19 — 1,3%

Вось копія пратакола з участка:

wp_20151011_007-35krb

***

«На маёй дзялцы №6 у Маладзечне пры яўцы 72,8 % (рэальная) вынікі па дадзеных камісіі наступныя: Лукашэнка — 68,2 %, Караткевіч — 18,6 %, Гайдукевіч — 3,2 %, Улаховіч — 1,8 %, Супраць усіх — 6,4%», — напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку мясцовы грамадскі актывіст Аляксандр Капуцкі.

***

А ў суседняй Вілейцы на ўчастку № 6 назіральнікі ўвогуле маглі поўнасцю бачыць працэс падліку галасоў. Па словах назіральніка Ўладзіміра Малярчука, «у выбарчай камісіі змяніўся старшыня, і ў гэты раз яны мелі магчымасць хадзіць вакол стала і сачыць, каб кожны бюлетэнь быў пакладзены ў адпаведны стос». І вынікі атрымаліся цікавымі: з 1962 выбаршчыкаў гэтага ўчастка прагаласавала 1450. З іх за Таццяну Караткевіч свае галасы аддалі 457, альбо 31,5% чалавек, за Аляксандра Лукашэнку — 54,6%. На трэцім месцы кандыдат “супраць усіх” — 111, альбо 7,6% галасоў. Далей ідуць Сяргей Гайдукевіч з 42, ці 2,9%, галасамі іМікалай Улаховіч з 23, ці 1,6%.

img20151011220705

Пры гэтым старшыня выбарчай камісіі Васіль Барысевіч адзначыў, што «арганізаваў працэс назірання так, каб назіральнікі маглі ўсё бачыць і сваімі дзеяннямі не перашкаджалі працы сябраў камісіі». Высокі адсотак галасоў, пададзеных за Таццяну Караткевіч, ён тлумачыць тым, што «на гэтым участку пражывае шмат жанчын, якія актыўней за мужчын бралі ўдзел у галасаванні». 

***

На бабруйскім выбарчым участку №26, які знаходзіцца ў памяшканні медычнай вучэльні, назіральнікі без перашкод сачылі за падлікам галасоў.

Раніцай у асноўны дзень выбараў назіральнікі выказалі незадаволенасць тым, дзе знаходзяцца іх месцы. Яны адразу ж напісалі скаргу, а таксама паведамілі пра гэта ў ТВК. Пасля доўгіх спрэчак назіральнікаў «перасялілі» ў больш зручнае месца.

Назіральнікі адзначаюць, што асаблівых перашкод падчас назірання не было, як не было іх і падчас падліку галасоў. Яны здолелі назіраць за працэсам падліку ў непасрэднай блізкасці ад камісіі, рабіць фота і відэаздымкі.

Яўка на выбарчым участку склала ўсяго 62,7 % (датэрміновае галасаванне — 27,8%). І гэта пры тым, што на ўчастку прапісана больш за 200 студэнтаў гэтай вучэльні, якія гужам хадзілі на датэрміновае галасаванне. Агульныя лічбы па галасаванні выглядаюць так: Гайдукевіч — 2,1%, Караткевіч — 14,26%, Лукашэнка — 75,8%, Улаховіч — 1,27, супраць усіх — 5,48%, неспраўдныя бюлютэні — 1,05%.

***

Шэраг назіральнікаў у іншых рэгіёнах краіны таксама адзначаюць, што дадзеныя на асобных участках сур’ёзна адрозніваюцца ад лічбаў па краіне ў цэлым. Пра парушэнні пры падліку галасоў таксама распавялі і некаторыя сябры выбарчых камісій.

Таксама чытайце падрабязныя рэпартажы пра галасаванне ў Менску і Гомелі

«Наша Ніва»

12 октября 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…