+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

З эстонскага бюджэту на кожнага жыхара прыпадае 6793 еўра, з беларускага — 766

 

У Эстоніі жыве людзей не проста менш, чым у Беларусі, а нават менш, чым у Мінску, —  усяго 1,3 млн. Параўнаем, як выдаткоўваюцца дзяржаўныя сродкі на іх і на нас.

Беларускі бюджэт меншы за эстонскі — яго выдатковая частка сёлета складае7,2 млрд еўра (163 трыльёны рублёў). Пры тым, што наша эканоміка ледзь не ў два разы большая (па ВУП).

Такім чынам, на кожнага беларуса з бюджэту прыпадае 766 еўра, а на кожнага эстонца — 6793 еўра. 

Эстонія выдзяляе з бюджэту большыя сумы, чым Беларусь:

На ахову навакольнага асяроддзя — у пяць разоў. 

На ахову здароўя — у тры разы.

На адукацыю — у два разы.

На сацыяльную абарону — у 4 разы.

На нацыянальную абарону — на 5% больш.

Эстонія выдаткуе менш грошай, чым Беларусь:

На падтрымку нацыянальнай эканомікі — на 12,5% менш.

iossub

Старшы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб мяркуе, што такая структура бюджэту сведчыць пра большую сацыяльную арыентаванасць Эстоніі, чым Беларусі.

“Сур’ёзная частка грошай выдаткоўваецца на праваахоўныя органы і зарываецца ў хранічна стратных прадпрыемствах, і ў выніку на тое, на што павінная траціць сацыяльна арыентаваная дзяржава, застаецца ўсё меней і меней сродкаў”, — кажа Іосуб.

На думку эксперта, рэцэпт дасягнення эстонскай мадэлі нескладаны:

“Знізіць апетыты, а магчыма, і колькасць чыноўнікаў, сілавых структураў. Таксама рэструктурызаваць дзяржаўны сектар эканомікі, прынамсі яго неэфектыўную частку. Каб дзяржава перастала траціць грошы на неэфектыўныя прадпрыемствы. У гэтым выпадку ёсць шанс наблізіцца па структуры эканомікі і структуры бюджэту да той жа Эстоніі”.

Дарэчы, сёлета ў Эстоніі бюджэтныя выдаткі выраслі на 4,2%. А ў Беларусі — ажно на 13% (калі лічыць у рублях).

«Еўрарадыё»

24 апреля 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…