+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Заява грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”: Беларусі неабходны Нацыянальны ўніверсітэт

12 студзеня намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык і начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталля Пшанічная заявілі, што ў Беларусі няма праблемы атрымання сярэдняй адукацыі на беларускай мове. Разам з тым, самі ж яны адначасова кажуць пра невялікую колькасць школ, дзе ўсе прадметы выкладаюцца па-беларуску.

нац_универ

У Мінску пяць гімназій і дзве школы, адна школа ў Магілёве і Гродне і адна гімназія ў Барысаве. Выходзіць, у Барнавічах, Лідзе ці Мазыры па-беларуску вывучыць дзяцей не атрымаецца. Спадарыня Пшанічная сцвярджае, што ёсць магчымасць стварэння беларускамоўных класаў у рускамоўных школах, але пры гэтым заўважае: для двух-трох вучняў такія класы не створыш. 

Такім чынам, мы маем наступную сітуацыю: беларускія дзеці ў сваёй большасці не маюць доступу да навучання на беларускай мове. З другога боку, бацькі не настойваюць на тым, каб іх дзеці навучаліся па-беларуску. На нашую думку, прычына гэтага палягае ў тым, што ў нас вышэйшая адукацыя на беларускай мове даецца ў катастрафічна абмежаваным маштабе. Выйсце з такой сітуацыі – адкрыццё Нацыянальнага ўніверсітэта, дзе ўсе прадметы будуць выкладацца па-беларуску.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і чыноўнікі Міністэрства адукацыі, калі заходзяць размовы пра падтрымку беларускай мовы, прапануюць уносіць заканадаўчыя ініцыятывы для выпраўлення сітуацыі.

Прапанова кампаніі “Гавары праўду” аб стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта была агучаная пад час сустрэчы Таццяны Караткевіч і Андрэя Дзмітрыева з намеснікам камісіі Палаты прадстаўнікой па адукацыі, культуры і навуцы Наталляй Кучынскай.    

Спадарыня Кучынская станоўча аднеслася да ідэі стварэння Нацыянальнага ўніверсітэта. Праўда, адзначыла, што трэба прыняць да ўвагі арганізацыйны момант: ці ствараць новы ўніверсітэт, ці зрабіць гэта на базе існуючага.

Улічваючы паразуменне з уладамі наконт неабходнасці падтрымкі нацыянальнай адукацыі, Таццяна Караткевіч заявіла: “Мы заклікаем Палату прадстаўнікоў і Міністэрства адукацыі перайсці ад словаў падтрымкі да падтрымкі справай і пачаць стварэнне ў Белраусі Нацыянальнага ўніверсітэта, дзе ўся дзейнасць, як выкладчыцкая, навуковая, гэтак жа і арганізацыйная, будзе весціся па-бераруску”.

www.zapraudu.info

14 января 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…