+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Збор подпісаў на Берасцейшчыне. Агляд

Адна з каардынатараў збору подпісаў на Берасцейшчыне Святлана Алесюк паведаміла 7 жніўня, што прадстаўнікі штабу па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты лідара ініцыятывы ’’Народны рэферэндум’’ Таццяны Караткевіч сабралі ў абласным цэнтры пяць тысяч подпісаў. „Мы лічым гэта добрым вынікам двух тыдняў працы, аднак наперадзе яшчэ палова нялёгкага шляху,” – адзначае актывістка:

— Мы актывізуем чальцоў партыі і проста людей, якія да нас зараз прыйшлі. Не ўсё так проста ў справе збору, бо людзі не вераць у магчымасць зменаў. Яны кажуць: нічога тут не зменіш, ужо і так усё вядома. Аб гэтым, на жаль, гавораць многія.

Святлана Алесюк адзначае, што трэба ісці да людзей і трэба размаўляць з імі, бо толькі тады можна сабраць неабходную колькасць подпісаў як па вобласці, так і па краіне.

 

Тым часам людзі па-рознаму рэагуюць на жанчыну — патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты. Так, рабочыя прадпрыемства па вырабу электрарухавікоў “Палессеэлектрамаш” у Лунінцы адмовіліся падпісвацца па загаду кіраўніцтва за Аляксандра Лукашэнку. Яны свае подпісы аддаюць менавіта Таццяне Караткевіч, кажа сябра яе ініцыятыўнай групы Віталь Каліноўскі:

— Казалі , што кіраўніцтва іх застаўляе за Лукашэнку падпісвацца. Але яны адмовіліся і прыйшлі да мяне, бо не хочуць ніякага Лукашэнку. Адная з работніц гэтага прадпрыемства ўчыніла скандал у адміністрацыі завода з-за таго, што прымушаюць падпісвацца, і сказала, што ідзе да Каліноўскага падпісвацца за Таццяну Караткевіч.

Па словах Лукашэнка, у Беларусі ідзе вайна ў эканоміцы. А Віталь Каліноўскі лічыць, што беларусы вельмі палохаюцца і не любяць усё, што звязана з вайной.  Асабліва, калі працуеш тры дні ў тыдзень і патрэбна зацягваць паясы, як на “Палессеэлектрамаш”.

 

А ў Берасці 7 жніўня на пікет сяброў ініцыятыйнай групы Таццяны Караткевіч адбыўся напад. Невядомы мужчына спрабаваў перашкодзіць збору подпісаў, сарваў сцяг, лаяўся. Актывіст адразу выклікаў міліцыю, аднак злачынца паспеў збегчы. Пра гэта распавёў сябра ініцыятыўнай групы.

— Пры зборы подпісаў на вуліцы Савецкай, скрыжаванне з Астроўскага, мужчына гадоў 55-60, проста відаць у яго здалі нервы, падыйшоў і зламаў дрэўка сцяга. Разам са мной збірала подпісы цяжарная маладая жанчына, ён да яе, размахваючы рукамі, пабёг, з крыкамі “бандэраўцы” і нецэнзурна лаяўся.

Гэта ўжо не першы выпадак нападаў на пікеты непраўладных патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты ў абласных гарадах. Актывісты лічаць, што гэта – адзін з метадаў псіхалагічнага ціску на сябраў выбарчых штабоў.

«Беларускае Радыё Рацыя»

9 августа 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…