+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Жыхароў Рагачова дастала карупцыя і беспрацоўе (відэа)

Рэцэпт уратавання горада маюць грамадскія актывісты. Адныя з першых на Гомельшчыне яны ствараюць штаб і распачынаюць рыхтаванне да выбараў у парламент. Ідэяў шмат, а таксама рэкорднае жаданне пераменаў і ў самых жыхароў.

Адзін з іх — Мікалай Камароўскі, былы мэр Рагачова, а цяпер актывіст кампаніі «Гавары праўду». Ен мае праграму падтрымання малога і сярэдняга бізнесу, а таксама прапановы палітычных зменаў, у тым ліку замены «вертыкалі» на народных абраннікаў.

«Калі б кіраўнікоў гарадоў і раёнаў абіралі, тады людзі маглі б уплываць на іхныя рашэнні. Гэтыя кіраўнікі тады трымалі б справаздачу перад народам, а не перад тым, хто вышэйшы за іх», – мяркуе Ірына Купцэвіч, прадстаўніца штабу Мікалая Камароўскага.

Паводле апытання, праведзенага сайтам «Рагачоў Онлайн» сярод наведнікаў старонкі, а таксама мінакоў на вуліцах ажно 62 % апытаных плануюць галасаваць за «альтэрнатыўнага» кандыдата. Адначасова толькі 6 % з удзельнікаў апытання гатовыя галасаваць за кандыдата ад дзейнай улады.

Такі недавер можна патлумачыць, сярод іншага, карупцыйнымі скандаламі. Толькі за апошні час два кіраўнікі Рагачоўскага райвыканкаму трапілі пад следства за карупцыю. Сяргея Якаўлеў — на пачатку верасня 2015-га, а перад ім — Віктар Банчук. Гучна было і ад арышту ў кастрычніку 2015-га аднаго з кіраўнікоў Рагачоўскага малочнакансервавага камбінату Андрэя Бондарава за арганізацыю схемы гэтак званых «адкатаў» і атрымання хабараў.

Белсат

19 мая 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…