+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Жыхары Мікашэвічаў патрабуюць рамонту вуліцы

Жыхары Мікашэвічаў звярнуліся з пісьмовай заявай да старшыні Мікашэвіцкага гарадскога выканаўчага камітэта Галіны Сыцэвіч. Яны задаюць пытанне, калі будуць парамантаваны вуліца Сасновая і завулак пад такой жа назвай. Пад заявай падпісаліся 55 чалавек.  

зварот

Варта адзначыць, што яшчэ ў 2014 годзе на зварот аб рамонце жыхарам гэтай вуліцы было паабяцана выдзеліць грошы на рамонт у 2015 годзе. Але і да гэтага часу нічога не зроблена.

Пра праблему распавядае актывіст кампаніі “Гавары праўду”, патэнцыйны кандыдат у дэпутаты Леанід Дубаносаў:

– Там франтавая дарога – яма на яме. Звычайна яны кажуць, што ў іх няма грошай. Ды я ім гавару: калі няма грошай, дык напішыце на сваім гарсавеце паперку, што грошай няма, вы тут непатрэбныя. І няхай сыходзяць, тады людзі самі будуць штосьці рабіць.

Па словах Леаніда Дубаносава, мікашэвіцкія ўлады толькі тады нешта робяць, калі ім паступіць супольная заява жыхароў з некалькімі дзясяткамі подпісаў, хаця чыноўнікі самі гэта, канешне ж, адмаўляюць. Простае супадзенне? Але для людзей галоўнае – справы. І таму падобныя звароты — справа вельмі патрэбная.

«Радыё Рацыя»

22 апреля 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…