+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Зварот да дырэктаркі тэлеканала «Белсат»

Шаноўная спадарыня Рамашэўская!

29 чэрвеня на сайце Белсата з’явіўся матэрыял з акцэнтавана ідэалагічным загалоўкам «Таццяна Караткевіч: «Трэба паважаць пачуцці камуністаў». Гэта рэпартаж з прэсавай канферэнцыі ў Гродне прадстаўніка кааліцыі «Народны рэферэндум» у прэзідэнцкіх выбарах.

Матэрыял ужо 10 дзён займае топавыя пазіцыі ў беларускіх медыя і сацыяльных сетках. Ён актыўна абмяркоўваецца – галоўным чынам у негатыўным рэчышчы, наносячы моцны ўдар па рэпутацыі патэнцыйнага кандыдата на прэзідэнцкую пасаду.

Тое сталася дзякуючы «інтэрпрэтацыі» Алеся Кіркевіча, аўтара белсатаўскага сюжэта: ён папросту падмяніў пытанне, якое прагучала з залы, але пакінуў адказ, што й выклікала ў выніку хвалю негатыўнай рэакцыі грамадскасці. Бо Таццяна Караткевіч пры такой падачы пазіцыянавалася недэмакратычным кандыдатам, чалавекам з фактычна капітулянцкай, утрыманскай пазіцыяй.

Мы маем сёння сведчанне чалавека, які задаваў пытанне. Гэта – гарадзенец Юры Сінкевіч. (https://www.facebook.com/divadub/posts/10207117548601983?pnref=story)
Ён пацвярджае, што спытаўся ў прэтэндэнткі, ці прыме яна пасля выбараў прапанову гіпатэтычнага пераможцы Аляксандра Лукашэнкі заняць нейкую адказную пасаду. Караткевіч адказала: « Пагадзілася б, бо гэта цалкам укладаецца ў ідэю «Народнага рэферэндуму» пра мірныя перамены».

Аўтар жа сюжэта на Белсаце піша наступнае: «Ужо напрыканцы прагучала пытанне, маўляў, ці пагадзілася б прэтэндэнт на кандыдата ў прэзідэнты Караткевіч заняць месца ў міністэрстве ці прэзідэнцкай адміністрацыі ўзамен на зняцце кандыдатуры, калі б атрымала падобную прапанову». Лёгка ўявіць у такім разе рэакцыю чытачоў, калі яны бачаць адказ: «Пагадзілася б, бо гэта цалкам укладаецца ў ідэю «Народнага рэферэндуму» пра мірныя перамены».

Пані Агнешка, пагадзіцеся: гэта відавочна маніпулятыўнае, а ў выніку правакацыйнае змяшчэнне акцэнтаў.

Мы высока цэнім дзейнасць тэлеканала Белсат у пабудове дэмакратычнай Беларусі, усталяванні прынцыпаў свабоды і грамадзянскай адказнасці.

Аднак свабода слова, гэта не толькі задача дзяржавы ў забяспечэнні правоў для журналістаў, але і адказнасць СМІ перад даверам з боку палітыкаў і грамадства ў цэлым.

У звязку з чым просім Вас, аўтарытэтнага кіраўніка папулярнага СМІ, даць абвяржэнне тэлеканала.

Таксама лічым, што аўтар справаздачы мусіць прынесці публічныя прабачэнні Таццяне Караткевіч.

З павагай —

кіраўнік перадвыбарчага штаба Таццяны Караткевіч, кіраўнік грамадзняскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў,

каардынатар рэгіяныальных паездак у штабе Таццяны Караткевіч, намеснік старшыні Партыні БНФ Ігар Лялькоў

8 июля 2015

Коментарии

  • Aliaksandr Krautsevich9 июля 2015 #

    Гэта мне прыпамінае знакамітае з Ільфа і Пятрова абвяржэнне газетнай інфармацыі Астапам Бэндэрам: «Не потерпевший отделался легким испугом, а лошадь».
    Няважна, у які момант Караткевіч згодная пайсці ў каманду дыктатара. Важна, што згодная.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…