+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Зварот да Мінкульту: 2018 — год стагоддзя БНР

Патрэбен ваш голас! Сабрана 237 подпісаў з 500. Засталося 4 дні збора подпісаў. 

БНР-2

У гэтым годзе, 25 сакавіка, беларусы адзначылі чарговую гадавіну ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

У звязку з тым, што праз два гады наша краіна будзе адзначаць 100-годдзе БНР, грамадзянская кампанія «Гавары праўду» лічыць своечасовым ужо зараз распачаць працу над мастацкім тэлесерыялам пра тыя гістарычныя падзеі.

За апошнія гады ўвага да гэтай знакавай у гісторыі беларускай незалежнасці і дзяржаўнасці падзеі непараўнальна падвысілася. Але яе па ранейшаму мала. Як на грамадскім, так і дзяржаўным узроўні.

Гэтыя падзеі сталіся новым важным крокам у адбудове беларускай незалежнасці, утварэнні беларускай дзяржавы і ўрэшце – сённяшняй Рэспублікі Беларусь.

У цяперашніх палітычных варунках вельмі важна паказаць, што нашыя свабода, незалежнасць, дзяржаўнасць – зусім не шчаслівы выпадковы падарунак лёсу, а вынік векавога змагання цэлых радаводаў, многіх пакаленняў, тысяч і тысяч патрыётаў за беларускую будучыню.

Гэты мастацкі серыял паспрыяе не проста годнаму ўшанаванню 100-годдзя БНР, але і таму, каб нацыянальнае свята стала сапраўды ўсенародным.

Таксама прапануем Міністэрству культуры выступіць з ініцыятывай абвясціць 2018 год Годам стагоддзя БНР і прыняць адпаведную дзяржаўную праграму.

Для таго, каб падтрымаць кампанію, запоўніце, калі ласка, абавязковыя палі і націсніце“Адправіць”. Вашы кантактныя дадзеныя будуць прымацаваныя да двух калектыўных зваротаў і накіраваныя праз электронную форму, размешчаную на сайтах дзяржаўных органаў.

Калектыўныя звароты будуць накіраваныя ў Міністэрства культуры і ўАдміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  20 мая 2016 г.!

Калектыўныя звароты складзеныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб” №300-З ад 18.07.2011 г. і падлягаюць абавязковаму разгляду дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь.

Адказы з Міністэрства культуры і Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь павінны прыйсці на пазначаны ў калектыўным звароце адрас электроннай пошты першага ў спісе заяўніка або могуць быць апублікаваныя на сайтах указаных дзяржаўных органаў праз 15 дзён з моманту рэгістрацыі звароту.

Zvarot.by

16 мая 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…