+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

19 снежня – Дзень малітвы за беларускі народ

Група вернікаў звярнулася да суайчыннікаў.

Браты і сёстры!

У гэтыя снежаньскія дні тысячы беларусаў вяртаюцца ў думках да падзеяў мінулага года. Тады, 19 снежня 2010 года, у Мінску адбыўся жорсткі разгон і масавыя арышты мірных дэманстрантаў, якія патрабавалі свабодных выбараў.

Мінуў год пасля таго страшнага вечара, але пры ўладзе застаюцца тыя самыя людзі, якія давалі загад на збіццё мірных людзей. Чатырнаццаць палітычных вязняў па-ранейшаму знаходзяцца ў турмах. Эканамічны крызіс адабраў у большасці беларусаў упэўненасць у заўтрашнім дні. Нянавісць і крывадушша працягваюць панаваць у адносінах паміж уладай і народам. Расчараванне і адчай моцна ўкараніліся ў сэрцах многіх людзей, якія любяць сваю Айчыну.

Мы, хрысціянскія вернікі, перакананыя, што толькі Бог можа вывесці нашую краіну з сённяшняга стану. “Праўду кажу вам, што калі двое з вас пагодзяцца на зямлі прасіць за любую справу, дык чаго б ні папрасілі, будзе ім ад Айца Майго, Які ёсьць у нябёсах”, – навучаў Ісус (Мацвея, 18:19). Таму мы прапануем 19 снежня 2011 года – дзень, калі беларусы будуць узгадваць мінулагоднія падзеі і разважаць над сітуацыяй у краіне, – зрабіць Днём малітвы за беларускі народ.

Мы заклікаем вас, дарагія браты і сёстры ў Хрысце, аб’яднацца ў гэты дзень у малітве за наш народ. Заклікаем вас прасіць у Госпада, каб любоў, свабода, праўда і справядлівасць запанавалі ў сэрцах людзей, у асабістых і грамадскіх адносінах. Заклікаем прасіць у Бога трываласці для тых, хто пакутуе ад несправядлівасці, а таксама маліцца за пакаянне тых, хто гэтую несправядлівасць чыніць.

“Вялікую сілу мае настойлівая малітва справядлівага”, – пісаў у сваім лісце апостал Якуб (Якуба, 5:16). Дык будзем жа прасіць у Госпада, каб ён праявіў Сваю літасць да нашага народа!

З павагай,

Георгій Дзмітрук, евангельскі хрысціянін, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”

Сяргей Луканін, евангельскі хрысціянін, юрыст

Віталь Рымашэўскі, праваслаўны, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”

Дзяніс Садоўскі, евангельскі хрысціянін, адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”

Павал Севярынец, праваслаўны, пісьменнік, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”

Юлія Фралова, рыма-каталічка

Ганна Шапуцька, рыма-каталічка

Кастусь Шыталь, рыма-каталік, журналіст сайту Westki.info

Аляксей Шэін, евангельскі хрысціянін, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”

9 декабря 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі