+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

19 снежня: запалі святло надзеі з 19:00 да 20:00!

Запалім святло ў гонар тых, хто дагэтуль беспадстаўна знаходзіцца ў турэмнай цемры. Запалім святло на галоўных вуліцах свайго гораду, калі мы ня хочам правесьці наступны год у крызіснай начы.

19 снежня 2010 года ў нашай краіне пагасла святло. Цэлы год мы жылі ў цемры. Адныя спрабавалі ўбачыць неба скрозь цёмныя краты турэмных камэр, іншыя стаялі цёмнымі зімнімі раніцамі каля турмаў, каб даведацца хоць нешта пра сваіх блізкіх. У змрочны час мы стаялі ў чэргах да абменнікаў ды праз цемру адчувалі, як нябачна павялічваюцца ноччу кошты ў крамах. Многія, убачыўшчы пагаслае святло, падумалі, што ўключаць яго занадта дорага й ужо не спрабавалі гэта зрабіць.

Мы пазбавіліся прадпрыемстваў, каторыя ўжо ніколі не прынясуць прыбытак, бо распрадаюцца, каб часова заткнуць бюджэтныя дзіры. У сутнасці, можа здавацца, мы фактычна згубілі сваю краіну.

Але гэта не так! Мы яшчэ засталіся! А калі жывем мы, тады жыве і надзея. І свабода, што ўнутры нас. Менавіта таму Беларусь яшчэ жыве, нягледзячы на ўсе вонкавыя ды ўнутраныя выпрабаваньні.

6 декабря 2011

Коментарии

  • Ваня7 декабря 2011 #

    Лукашенко стыд позор и раковая опухоль Беларуси

  • Григорий8 декабря 2011 #

    Ну что же, оставайтесь зимовать!
    _____________________________
    Я зажег в церквях все свечи,
    А одну, одну оставил…. (Ц)

  • Минчанин10 декабря 2011 #

    ну да… как вариант ляжет энергоснабжение города… умнее не могли придумать? к примеру, выйти на балкон.. и менты не достанут, и видна гражданская позиция

  • Маладафронтавец15 декабря 2011 #

    2Минчанин:

    Вельмі шкада, што вы толькі й можаце, што выйсьці на балкон, паразмаўляць на кухне… Так і жывем.

    Покуль мы не запалім сьвятло, будзем жыць у цемры. Ва ўсіх сэнсах.

  • чорный19 декабря 2011 #

    Готовтесь котики,мы к вам едем!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске