+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

2013 год абяцае быць вясёлым

 

Вось нарэшце і пачаўся доўгачаканы новы 2013 год, з якім мы ўсе звязваем пэўныя спадзяванні на лепшае жыццё для сваіх сем’яў і ўсёй нашай роднай Беларусі.

Што казаць, здаецца, нашы спадзяванні на лепшае жыццё пачалі з пачатку года ажыццяўляць і нашы родныя беларускія чыноўнікі на чале са сваім нязменным кіраўніком. Па ўсіх каналах дзяржаўнага радыё і тэлебачання, на старонках “чэсных” газет было аб’яўлена пра падвышэнне мінімальнага заробку ў краіне да памеру 1 395 000 рублёў і тарыфнай стаўкі першага разраду да 240 000 рублёў. Зараз кожны шчаслівы працаўнік нашай квітнеючай Беларусі будзе атрымліваць за гадзіну сваёй працы заробак у памеры не менш 8340 рублёў. Захацелась плакаць ад такога клопату нашых самых клапатлівых і шматлікіх (у параўнанні з іншымі краінамі) чыноўнікаў аб простых людзям. Са слязамі шчасця на вачах пачаў думаць пра тыя цудоўцыя перспектывы, якія разгорнуцца перад намі, простымі людзьмі, у пачаўшымся 2013 годзе, аднак пасля паглядзеў на іншыя “навогоднія падарункі” ад родных “слуг народа” і слёзы радасці нейкім чынам самі высахлі.

Адразу прачытаў пра тое, што з 1 студзеня падвышаны на тарыфы жыллёва-камунальныя паслугі – на цеплавую энергію яны ўзраслі на 5 %, на электрычную – на 9,5 %.

Пасля даведаўся, што доступ у інтэрнэт і мабільная сувязь падаражэлі на 20 %, бо цяпер да кошту паслуг сувязі для фізічных асоб дададзены 20-працэнтны ПДВ. Вырастуць тарыфы і на прыродны газ. А пачатак цыгарэт падаражае прыкладна на 2 тысячы. Бліжэйшым часам падвысяцца кошты на бензін і гарэлку, бо значна ўзраслі акцызы на гэтыя тавары. Думаю, паважаным чытачам не трэба тлумачыць, што, калі даражэе паліва для аўтамабільнага траспарта, амаль аўтаматычна ўзрастаюць кошты на ўсе тавары, таму што іх жа патрэбна перавозіць да спажыўцоў.

Ну а чыгунка ўжо таксама падаражэла – з 4 студзеня кошты на білеты для праезда чыгуначным транспартам унутры краіны павялічылісь на 17 %, на міжнародных накірунках яны павысілісь яшчэ напярэдадні Новага года.

Дарэчы, падвышаюцца падаткі для шэрагу прадпрымальнікаў, якія гандлююць прадуктамі харчавання. Зразумела, што прадпрымальнікі сабе ў страту працаваць не будуць, таму гэтае падвышэнне падаткаў у рэшце-рэшт аплоцім са сваёй кішэні, за кошт падвышэння цэн на гэтыя самыя прадукты харчавання, мы з вамі, шаноўныя чытачы.

Карацей, калі вы крыху задумаецеся, паважаныя чытачы, то адразу зразумееце, што абяцаны рост заробкаў аж на цэлых 6,7 % працэнтаў з Новага года (ва ўсялякім выпадку, так сцвярджаюць чыноўнікі з беларускага ўрада) проста ператвараецца ў фікцыю, бо ўсё гэтае нязначнае падвышэнне з’ядаеца ростам коштаў літаральна на ўсё. Прычым кошты падвышаюцца ўжо зараз, а павышаныя заробкі народ атрымае, у лепшым выпадку, у другой палове лютага 2013 года.

Да таго ж заробкі гэтыя вырастуць, хутчэй за ўсё, толькі ў бюджэтнікаў, клопат пра якіх пастаянна дэкларуюць нашы мудрыя чыноўнікі, бо самі ж да гэтых “бюджэтнікаў” і адносяцца. У працаўнікоў вытворчасці, за кошт якіх, у прынцыпе, атрымліваюць свае зарплаты усе супрацоўнікі бюджэтных устаноў, добра, каб заробкі не знізілісь, як гэта адбываецца апошнім часам пастаянна ў нашым Бялыніцкім раёне. Ужо зараз у шмат у якіх арганізацыях раёна сталі скарачаць працягласць рабочага дня для працоўных, каб такім чынам зменшыць і без таго невялікія заробкі.

Чэсна кажучы, заўсёды здзіўляюсь, як нашы доблесныя статыстыкі вылічваюць сярэднія заробкі па Бялыніцкаму раёну. Згодна іх дадзеных, сярэдні налічаны заробак па народнай гаспадарцы Бялыніцкага раёна ў кастрычніку склаў 3 587,4 тысяч беларускіх рублёў. Пры гэтым, згодна дадзеных ужо абласных статыстыкаў, у кастрычніку сярэдні налічаны заробак у гарадскім пасёлку Бялынічы склаў 3 442 111 рублёў. Карацей, атрымліваецца, што ў Бялынічах працаўнікі атрымліваюць нашмат меней, чым у раёне цалкам, так што хутка самі статыстыкі перабяруцца ў вёску працаваць, калі верыць іх лічбам. Аднак штосьці наплыву жадаючых пакуль не назіраецца… Дарэчы, як і працаўнікоў вёсак Бялыніцкага раёна, якія б верылі ў тое, што яны атрымліваюць заробкі, большыя, чым у працаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый гарадскога пасёлка Бялынічы. Парадокс, аднака…

Яшчэ больш цікава, што, згодна дадзеных абласных статыстыкаў, сярэднемесячны заробак у Бялынічах у лістападзе аказаўся нашмат меншым, чым у кастрычніку – 3 356 151 рублёў. Дзіўна неяк – распавядаем пра шалёны рост, а заробкі ў Бялынічах падаюць нават згодна нашай самай аб’ектыўнай у свеце статыстыцы. Аднак не сумняваюсь, што ў дадзеных за снежань патрэбная лічба сярэдніх заробкаў будзе намаляваная без усялякіх пытанняў, мы ж ведаем, што “статыстыка можа ўсё”. Аднак ці палепшыцца ад гэтага наша жыццё – вялікае пытанне…

Якраз напярэдадні Новага года давялось паўдзельнічаць у сустрэчы з вядомым беларускім эканамістам Аляксандрам Чубрыкам, які распавёў пра верагодныя сцэнары развіцця падзей у эканоміцы Беларусі ў бліжэйшыя гады. Калі сказаць сцісла, перспектывы гэтыя не вельмі вясёлкавыя, нават пры рэалізацыі самага лепшага сцэнара. Справа ў тым, што ўсе апошнія гады мы жылі фактычна ў пазыку, нахапалі процьму крэдытаў, а зараз прыйшоў час іх аддаваць. Таму патрэбна зацягваць паясы, каб іх выплаціць. Ну, але ж нашым чыноўнікам усе гэтыя крэдыты пофіг, працягваем браць новыя, Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што Расія два мільярды долараў дасць, мільярд Кітай, яшчэ дзевяць мільярдаў на АЭС у расіян возьмем. Толькі чым разлічвацца будзем, нашы чыноўнікі і той, “хто крыху вышэй за Бога” (па іхняму меркаванню), чамусьці не кажуць. Магчыма, жывуць па прынцыпе аднаго з сваіх гістарычных папярэднікаў – пасля нас хоць патоп.

Таксама ўжо зразумела, што ў 2012 годзе план па росту ВУП у памеры 5,5% не быў выкананы, у лепшым выпадку атрымаем рост каля 2 %. На 2013 год нашы чараўнікі з урада запланавалі рост  ВУП аж на цэлых 8,5 %, толькі абсалютна незразумела, за кошт чаго яны гэты шалёны рост будуць забяспечваць.

Таму, паважаныя чытачы, перспектывы ў гэтым годзе ў нас не вельмі добрыя, нездарма ж нават улады аб’явілі яго годам эканоміі і беражлівасці. І, калі вам пачынаюць вешаць локшыну пра далейшы рост заробкаў і дабрабыту ў Бялыніцкім раёне бліжэйшым часам, крыху задумвайцеся, ці можна верыць у гэтыя казкі. Калі дабрабыт і вырасце, то толькі ў саміх нашых “мудрых” чыноўнікаў, простыя ж бялынічане па-ранейшаму будуць забяспечваць годны ўзровень жыцця ва ўласных сем’ях за кошт працы на чужыне ў Расіі на “брацкіх” капіталістаў…

Барыс Вырвіч, zapraudu.info

5 января 2013

Коментарии

  • Г-н Марк Уільямс14 января 2013 #

    Вам трэба тэрміновы крэдыт, каб аплаціць рахункі, або для любых іншых мэтаў? Ці былі вы адмаўляць крэдыту да крэдыту ў фінансавых установах або на хаце? Тады ёсць унікальная магчымасць атрымаць крэдыт ад нашай кампаніі, Рычардсан Clfford пазыкі Inestment з’яўляецца аўтарытэтнай і законных крэдыту крэдытор, якія даюць у крэдыт з асобных асоб і супрацоўніцтва органаў пры нізкай працэнтнай стаўцы 2%. Звяжыцеся з намі сёння, праз (richardsoncliffordloaninvestment@hotmail.co.uk), мы можам дапамагчы вам з вашай фінансавай дапамогі.

    Калі ласка, запоўніце заяўкі на крэдыт, таму мы можам таксама атрымаць крэдыт здзелка пачалася як мага хутчэй.

    Пазычальнікаў ІНФАРМАЦЫЯ

    Ваша прозвішча, імя:
    Сума крэдыту Патрабуецца:
    Пазыкі Працягласць:
    размяшчэнне:
    Мэта пазыкі:
    адрас
    заяўнік:
    род заняткаў:
    краіна:
    Мабільныя ..
    краіна:
    Пол:
    Узрост:
    Штомесячны даход:
    Ці звярталіся вы раней?
    Вы кажаце па-ангельску?

    Мы чакаем вашага тэрміновага пошце.

    Г-н Марк Уільямс
    Дырэктар крэдытнага аддзела

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета