+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

23 гады таму нацыянальным сімвалам вярнулі статус дзяржаўных

19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў новае імя нашай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацвердзіў дзяржаўную сімволіку — герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг, якія  заставаліся дзяржаўнымі да 1995 года, калі пасля рэферэндуму, ініцыяванага Лукашэнкам, была вернутая перайначаная савецкая сімволіка.

Гербу „Пагоня” – больш за 600 гадоў. Выява збройнага вершніка было папулярным сімвалам ва Усходняй Еўропе. Да 1366 адносіцца дакумент з пячаткай, які паказвае вершніка з мячом. З канца XIV стагоддзя вершнік намаляваны на фоне геральдычнага шчыта – на пячатках вялікіх літоўскіх князёў Ягайлы і Вітаўта. Беларуска-літоўскія летапісы першай паловы XVI стагоддзя прыпісваюць стварэнне герба легендарнаму вялікаму князю ХІІІ стагоддзяНарымунту Раманавічу. «Пагоня» была элементам герба Рэчы Паспалітай да яе падзелу ў 1795 годзе. Пасля гэтага «Пагоня» як частка некаторых губернскіх гербаў трапіла ў склад дзяржаўнага герба Расеі.

Да 1900 года «Пагоня» з’яўлялася асноўнай альбо складовай часткай 22-х гербаў гарадоў Расейскай Імперыі, трох губерняў і адной вобласці.

бело-красно-белый флаг

У 1918 годзе «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі Беларускай Народнай Рэспублікі, у савецкі час яны былі пад забаронай, але заставаліся сімваламі супраціўлення. Імі яны застаюцца і цяпер.

Беларускае Радыё Рацыя

19 сентября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета