+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

”Лісты да Волі” на берасьцейскіх вуліцах

Сёння, 19 снежня, гадавіну падзей на Плошчы-2010 берасьцейскія актывісты “Гавары праўду” адзначылі распаўсюдам на вуліцах абласнога цэнтру нядаўна выдадзенай кнігі У.Някляева “Лісты да Волі”, ў якую увайшлі вершы, напісаныя Уладзімірам Пракопавічам пад час яго знаходжання ў Следчым ізалятары КДБ і пад хатнім арыштам, а таксама апошняе слова паэта на судзе 18 траўня гэтага году.

У 14.30 на перакрыжаванні вуліц Савецкая і Астроўскага каля дзясятка маладых людзей раздалі мінакам прыблізна з паўсотні асобнікаў вышэйзгаданага выдання. Пад час акцыі актывісты нагадалі берасьцейцам аб тых падзеях, якія адбыліся год таму на сталічнай Плошчы, якую нефармальна называюць плошчай Каліноўскага.

 

 

– 19 снежня спаўняецца роўна год не толькі з моманту выбараў прэзідента, але і тым падзеям, якія адбыліся адразу ж пасля 18.00 у Мінску. Сваей акцыяй мы хацелі нагадаць жыхарам Бреэста аб той нядзеле і распавясці аб тым, што там здарылася на самой справе, распавясці людзям праўду, нагадаць пра лёс палітзняволеных, – так пракаментавала адбыўшуюся акцыю сябра праўлення аргкамітэту па стварэнню даследча-асветніцкага аб’яднання “Гавары праўду” Ганна Канюс.

Акцыя прайшла без эксцэсаў і затрыманняў. Людзі дзяквалі за кніжкі і жадалі актывістам кампаніі «Гавары праўду» і Уладзіміру Някляеву надалейшых поспехаў.

Аляксандр Ахмач

19 декабря 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета