+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Брэст: «Гавары праўду» незадаволена адказам мясцовых чыноўнікаў

Некалькі дзён таму берасцейскія актывісты “Гавары праўду” атрымалі адказ з мясцовага гарвыканкама па ўзнятай раней праблеме смуроду ў абласным цэнтры. Так, гаворка ідзе менавіта пра смурод, які ўжо не першы год псуе жыцце жыхарам дамоў, што месцяцца каля ракі Мухавец. А такіх у нашым горадзе не адзін дзесятак.


Крыху нагадаю гісторыю праблемы. У мінулым годзе актыў “Гавары праўду” ініцыяваў лакальную кампанію “За чыстае паветра”, якая мела мэту прыцягненне ўвагі берасьцейскіх улад да непрыемных пахаў, якія зыходзяць з Мухаўца і якія церпяць тысячы жыхароў, што жывуць каля ракі.

Кампанія павінна была ўключыць ў сябе збор подпісаў і пікетаванні. Апошнія мясцовыя ўлады, зразумела, не дазволілі, і, тым не менш, актывістамі «Гавары праўду» было сабрана больш за тысячу подпісаў грамадзян пад калектыўным зваротам, які, згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб санітарна-гігіенічным дабрабыце насельніцтва”, патрабаваў ад Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта наступнае:

1)  Праверыць звесткі, якія змяшчаюцца ў звароце, разгледзець яго па сутнасці і выдаць абавязковае для выканання прадпісанне аб належным вырашэнні пастаўленых пытанняў.

2) Прыняць належныя захады па недапушчэнні распаўсюджвання смуроду на жылыя кварталы горада.

Зварот быў накіраваны ў гарвыканкам 23 студзеня бягучага года. І вось, нарэшце, за подпісам намесніка старшыні гарвыканкаму В.Н.Кавальчука прыйшоў адказ наступнага зместу:

“ …На основании распоряжения Администрации Московского района г. Бреста от 7.02.2012 №24-р, проведено комиссионное обследование ГПК “Мечта-Коволево” и прилигающего к нему пожарного водоема… с участием специалистов Администрации Московского района г. Бреста, КУМПП “Брестское городское ЖКХ”, городской инспекции природных ресурсов и охраны окружающей среды, ГУ “Брестский зональный центр гигиены и эпидимологии”, КУП “Брестское ДЭП”.

На момент обследования территория гаражного кооператива (ГПК “Мечта-Ковалево”. – прим. авт.) находилась в удовлетворительном санитарном состоянии… Нарушений водного и санитарно-эпидемиологического законодательства выявлено не было, сброс сточной воды из ливневой канализации в пожарный водоем не осуществлялся, пожарный водоем находился в замерзшем состоянии.

Работы по прокладке водоотводящей трубы от пожарного водоема по вышеуказанному адресу в городскую сеть ливневой канализации выполнены КУП “Брестское ДЭП” с целью понижения уровня воды в водоеме и предотвращения подтопления подвальных помещений гаражей и жилых домов.

Дополнительно ЖЭС-8 КУП “ЖРЭУ г. Бреста” дано указание постоянно поддерживать в должном порядке санитарное состояние дворовой территории…”

Вось як пракаментавала дадзены ліст каардынатар кампаніі “За чыстае паветра” актывістка “Гавары праўду” Ганна Канюс:

— Я лічу, што гарвыканкам не адказаў на пытанне больш за 1000 берасцейцаў: чаму распаўсюджваецца смурод ў горадзе, асабліва ў цэнтры горада і прылеглых кварталах да р. Мухавец, і самае галоўнае — не прыняў ніякіх мер па ліквідацыі гэтых непрыемных пахаў. Яны нават не звярнулі ўвагу на тое, што асноўная праблема менавіта ў раёне вуліцы Набярэжнай.

Нейкі адказ угадваецца толькі з нагоды выяўленых 2-х спадарожных праблем, якія таксама звязаны з санітарна-гігіенічным станам тэрыторый. Пры гэтым у адказе ёсць супярэчнасці. Яны пішуць, што сцёкі скідаюцца ў пажарны вадаём на вул. Кар’ернай, а ніжэй па тэксце з гонарам рапартуюць, што скід не ажыццяўляецца. Аналагічная сітуацыя з домам № 30 па вул. Прыгараднай, дзе, на думку выканкама, рэгулярна ажыццяўляецца вываз смецця, і ў той жа час дадзена ўказанне ЖЭС-8 падтрымліваць санітарны стан вакол вышэйназванага дома.

Мы лічым, што адказ не адпавядае Закону Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян», які абавязвае мясцовыя ўлады прыняць меры для поўнага, аб’ектыўнага, усебаковага і своечасовага разгляду зваротаў. Такога зроблена не было. Таму мы маем намер абскардзіць адказ гарвыканкама ў вышэйстаячую інстанцыю.

Ну што тут дадаць? Мабыць, як спяваў калісь Лявон Вольскі ў трэку “Простыя рэчы” – “хіба што нічога”. Ці, можа, праблема, якая турбуе тысячы грамадзян, берасцейскім уладам падаецца нязначнай?

Аляксандр Ахмач, zapraudu.info

23 февраля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі