+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Мы памятаем!

Прадстаўнікі шэрагу грамадскіх арганізацый і партый , наведалі  пацярпелыя раены  Гомельшчыны  ў  чарговую гадавіну катастрофы на ЧАЭС.

Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся на дзве групы. Першая група паехала па маршруце Карма — Чачэрск – Ветка, другая наведала Хвойнікі і Брагін.

Чаму Вы вырашылі прыняць удзелу мерапрыемстве і якія наступствы аварыя самыя небяспечныя на ваш погляд? Аб гэтым наш карэспандэнт запытаў ва ўдзельнікаў мерапрыемства.

Валерый Сляпухін (кампанія «Гавары праўду»)

— Аддаў даніну павагі людзям, якія коштам свайго жыцця выратавалі жыццё тысячам іншых людзей. Гэтак жа ня варта забываць тых, хто быў не папярэджаны пра аварыю, аб наступствах, аб мерах засцярогі. Многія памерлі, многія пацярпелі. Не варта забываць, што радыяцыя не адступілася, яна ўплывае на беларусаў цяпер, і будзе аказваць негатыўны ўплыў на здароўе беларусаў яшчэ многія гады.

Кастусь Жукоўскі (РС «Разам», «Наша альтэрнатыва») распавёў:

-Мне 37 гадоў, у мяне баліць сэрца, баліць спіна, галаўныя болі. Пры гэтым я ўвогуле не ўжываю алкаголь і не палю тытунь. Шмат маіх аднагодак ужо памерла, шмат знаёмых  хварэе на рак. Радыяцыю нельга паказаць, але яё наступствы вельмі добра бачны. Сядзьце на машыну, звярніце з асноўнай дарогі і праедзьце 7 -10 кіламетраў і вы ўбачыце, палова вёсак ужо проста закопана, а тых вёсках, што яшчэ стаяць палова дамоў ужо пустыя. Людзі выміраюць, насельніцтва памяншаецца.  Радыяцыі самой не відаць — наступствы  відны. смяротны шлях. Мы выміраем, а улада жыве адным днём. Не будзе беларусаў, будуць кітайцы. Толькі вось  ці будзе патрэбна  кітайцам наша улада? —  Гэта шлях у нікуды…

Наступствы чарнобыльскай аварыі вельмі страшныя. Сталыя людзі, якія пражываюць на забруджанных тэрыторыях, усё часцей і часцей хварэюць на захворванні наўпрост звязаннымі з уздзеяннем радыяцыі.. Астэапароз – гэта хвароба не толькі ліквідатараў, але і людзей, на якіх доўгі час уздзейнічала радыяцыя, хоць і не у такіх вялікіх дозах. Шчытападобная залоза павялічана ў многіх школьнікаў. Усё часцей і часцей мы чуём страшны дыягназ “рак”.  Страшна, калі маладым дзяўчынам робяць аборт, бо з-за уздзеяння радыяцыя, у эмбрыёна ужо ёсць пухліна. У Нараўлянскім, Хойніцкім, Лельчыцкім, Ельскім, Брагінскім і іншых забруджаных раёнах па афіцыйнай статыстыцы, дзеці вучацца горш, чым на іншых тэрыторыях. На а пытанне чаму, заўсёды знойдзецца добры адказ – вінаваты настаўнікі, не могуць навучыць.

Сорамна, што беларускія дзеці больш патрэбны італьянцам. Яны, людзі з замежнай краіны, часцей абследуюць беларускіх дзяцей, прывозяць вітаміны, пекцін.

А у нас з кожным годам становіцца усё менш забруджаных радыяцыяй вёсак. Вось як такое можа быць, учора радыяцыя, а сёння няма. Нібыта снег, учора быў, а сёння прыгрэла сонейка і ён прапаў.

Няма ніякіх льгот, для людзей, якія пражываюць на забруджаных тэрыторыях. Калі забіралі льготы, забіралі «чарнобыльскія грошы», абяцалі, што усё пойдзе на закупку новага медыцынскага абсталявання, на закупку абсталявання, для замераў радыяцыі. Але нічога не змянілася, просты чалавек не змог заўважыць, на якую справу пайшла чарнобыльская грашовая дапамога, якую у яго забралі.

Закрыўшы вочы на ўсе наступствы, нашы беларускія улады будуюць новую атамную станцыю. А можа ўсё ж такі яна нам не патрэбна? Можа хопіць знішчаць беларусаў?

Крыніца: Spasemstranu.com

26 апреля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі