+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

ЗЬМІЦЕР ДАШКЕВІЧ: ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ ЗА КРАТАМІ

20 жніўня споўнілася 32 гады Зьміцеру Дашкевічу.

Гэтая сьвяточная падзея не магла быць не адзначаная актывістамі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Віншавальныя паштоўкі і лісты былі дасланыя Зьміцеру з розных кутоў Беларусі.

Так, у Полацку на дошках аб’яў і ў месцах масавага знаходжаньня грамадзян актывісты «Гавары праўду» расклеілі абвесткі, у якіх прасілі людзей павіншаваць Дашкевіча з днём нараджэньня (адрас, натуральна, прыкладаўся). Апроч гэтага, актывісты адправілі па пошце свае віншаваньні.

Актывісты з Рагачова даслалі Зьміцеру Дашкевічу цёплыя словы, і першым пажаданьнем было «хутчэй пабачыць родных ды блізкіх». Гэтаксама як і іх сябры з Гомельскай вобласьці (мы распавядалі раней, спасылка тут ніжэй – Рэд.), рагачоўцы скарысталіся паштоўкаю з сайта  http://www.2free.eu/ru/pozdravitelnaya-otkrytka – выбралі, якая ім найбольш спадабалася, раздрукавалі і адправілі поштаю.

У лісьце з Мінску ўдзельнікі «Гавары праўду» пажадалі Зьміцеру моцнага здароўя, стойкасьці духу, і выказалі спадзяванне на хуткую сустрэчу на волі. «Знаходзячыся ў турме, у гэтым жудасным месцы, галоўнае берагчы здароўе. І здароўе не толькі фізічнае, але і здароўе духоўнае. Мы заўжды памятаем, што дабро пераможа зло, і павінны рабіць для гэтага ўсё, як гэта робіць Зьміцер, нават знаходзячыся ў няволі»,  – адзначыў каардынатар «Гавары праўду» па Мінску Юрый Салодкі.

З Магілёва Зьміцеру Дашкевічу пазычылі «здароўя, надзеі, мужнасьці, веры ў сябе».

Віцебскія актывісты ў сваіх лістах зычылі Дашкевічу перадусім «найхутчэйшага вызваленьня».

Пра ранейшыя віншаваньні з Гомельшчыны і Магілёўшчыны мы ўжо паведамлялі.

З народзінамі, Зьміцер! Трымайся!

zapraudu.info

 

20 июля 2013

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі