+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Приглашаем на общественные слушания в г. Речица по реформе здравоохранения

Сістэма аховы здароўя працуе ў Беларусі дакладна, мінімальныя сацыяльныя стандарты выконваюцца, заяўляюць чыноўнікі, але большасць насельніцтва незадаволеныя сістэмай аховы здароўя.

Медыцына ў Беларусі далёка не самая горшая ў Еўропе, лічыць дырэктар Агенцтва медыцынскага турызму Міхаіл Недвецкі. Нездарма ў Беларусь едуць замежнікі, каб атрымаць якасную медыцынскую дапамогу: «Мы знаходзімся на ўзроўні залатой сярэдзіны, калі браць сусветны ўзровень у цэлым. У нас лепшая медыцына сярод краін СНД, а па многіх параметрах мы не саступаем і краінам Заходняй Еўропы».

Аднак, адзначыў лекар Зьміцер Салошкін, сведчаннем таго, што не ўсё так добра, можа быць значна меншая, чым у краінах Заходняй Еўропы, чаканая працягласць жыцця.

За апошняе дзесяцігоддзе гэты паказчык сярод мужчынскага насельніцтва ў нас павялічыўся амаль на пяць гадоў і склаў у 2013 годзе 67,3 года (77,9 года ў жанчын). У гэтым плане Беларусь апярэджвае Расею і Ўкраіну, аднак прайграе заходнееўрапейскім краінам.

«Такім чынам, добрыя статыстычныя паказчыкі па ахопу медпаслугамі, па колькасці медперсаналу аўтаматычна не пераходзяць у добрыя паказчыкі працягласці жыцця, якасць і задаволенасць аказанымі медыцынскімі паслугамі», — сказаў Салошкін.

Паводле дадзеных даследавання BISS, праведзенага ў рамках праекта «Рефорум», асабісты інтарэс беларусаў да рэформаў сканцэнтраваны ў першую чаргу менавіта на рэфармаванні сістэмы аховы здароўя.

 

«Рэформу без грошай можна і не пачынаць»

Эканомія сродкаў і павышэнне якасці паслуг аховы здароўя магчымыя, у прыватнасці, за кошт аптымізацыі сістэмы першаснай дапамогі, больш шырокага ўкаранення інстытута ўрача агульнай практыкі і памочніка ўрача, лічыць лекар са Слоніма Іван Шэга.

У сельскай мясцовасці праблему даступнасці медыцынскіх паслуг неабходна вырашаць пры дапамозе арганізацыі мабільных брыгад, у складзе якіх будуць працаваць розныя спецыялісты.

У краіне патрэбна рэформа сістэмы хуткай медыцынскай дапамогі, лічыць Шэга, вядомы лекар з вялікім стажам. Гэта ненармальна, кажа ён, калі людзі з вышэйшай і сярэдняй медыцынскай адукацыяй часцяком выконваюць функцыю перавозчыкаў хворых.

Ён лічыць, што паказчык выдаткаў на ахову здароўя ў адносінах да ВУП Беларусі недастатковы, хоць у апошнія гады ён пастаянна расце: 2011 — 2%, 2012-ы — 3,8%, 2013-ы — 4%, 2014-ы — 4 , 2%.

Як адзначалі эксперты Сусветнага банка ў падрыхтаваным у 2013 годзе аглядзе дзяржаўных расходаў Беларусі, выдаткі на ахову здароўя ў нашай краіне вышэй, чым у сярэднім па краінах СНД (2,7% ВУП), але ніжэй за ўзровень 10 новых краін ЕС (5,4%) . Напрыклад, па дадзеных Нацыянальнага фонду страхавання Літвы, у гэтай краіне на ахову здароўя траціцца 7% ад ВУП.

Па словах Шэгі, недафінансавання выяўляецца ў тым, што рэгіянальная медыцына не заўсёды мае ўсё неабходнае для аказання якасных медпаслуг: «На УГД вялізная чарга, перыядычна не хапае рэактываў. У шпіталі, дзе я працаваў, пацыентам накладвалі шэры будаўнічы гіпс, і ў людзей здаралася алергічная рэакцыя. Я адмовіўся працаваць з такім матэрыялам. Пару дзён ня гіпсавалі наогул, затым з’явіўся нармальны медыцынскі гіпс».

Цяжка патрабаваць высокай якасці працы ад лекара, які «круціцца на паўтары-дзьве стаўкі, каб пракарміць сям’ю», кажа Шэга. У той жа час калі зарплата лекара будзе годнай (на сёння, лічыць Шэга, гэта не менш за тысячу даляраў у эквіваленце), «да лепшага зменіцца стаўленне да хворага і працы ў цэлым».

Заработная плата работнікаў аховы здароўя ў жніўні гэтага года склала 4 млн 646,1 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата ўрачоў — 7 млн 215,1 тыс, сярэдняга медыцынскага персаналу — 4 млн 475,6 тыс. рублёў. І гэта, заўважым, яны атрымліваюць пасля павышэння заробкаў, на якое дзяржава была вымушаная пайсьці на хвалі пратэстаў лекараў і фельчараў службы хуткай дапамогі.

Такім чынам, «рэформу без грошай можна і не пачынаць», заключае Шэга. На яго думку, змяняць што-та па трошку не варта, такі метад не дасць належных вынікаў: «У пытанні рэформы аховы здароўя Беларусі неабходная рашучасць уладаў».

«Прафесійная і даступная медыцына з’яўляецца элементарным правам на годную сучаснасць і будучыню для нас і нашых дзяцей», — адзначыў намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў падчас грамадскіх слуханняў пра перспектывы развіцця аховы здароўя ў Беларусі, якія прайшлі ў межах кампаніі «Народны рэферэндум» у Менску, сообщают «Белорусские новости».

 

У Рэчыцы грамадскія слуханні на тэму «Як зрабіць медыцыну ў Беларусі больш якаснай і больш даступнай?» пройдуць кастрычніка 25 (субота) па адрасе: Рэчыца, вул. Чапаева, д.56/2, пачатак у 16.00. 

Арганізатары запрашаюць усіх зацікаўленых для ўдзелу ў дыскусіі.

21 октября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі