+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

«Народны рэферэндум» — сапраўдны дыялог пра мірныя перамены і праграма развіцця Беларусі

Партнэрства «Народны рэферэндум» працягвае сваю дзейнасць, каб стварыць у Беларусі рух за мірныя перемены.

народный референдум1

У лютым галоўнай тэмай будзе разгляд пытання «Народнага рэферэндума» —

«Ці падтрымліваеце вы курс на эканамічную інтэграцыю, асацыяцыю і стварэнне бязвізавай прасторы з Еўрапейскім Саюзам?» Гэтае пытанне цалкам супадае з пазіцыяй, якую агучылі арганізацыі-ініцыятары «Народнага рэферэндума» 8 красавіка 2013 года ў сумеснай заяве «Больш Еўропы для Беларусі».

Мы плануем арганізаваць грамадскія слуханні ў малых гарадах па тэме «Беларусам патрэбна безвізавая прастора з ЕС!»

У межах грамадскіх слуханняў і круглых сталоў разам з экспертамі  будуць разглядацца пытанні: супрацоўніцтва Беларусі і ЕС, малога памежнага руха, магчымасці безвізавых стасункаў. Па выніках слуханняў будуць падрыхтаваныя рэкамендацыі і праведзены сустрэчы ў МЗС Беларусі і з Кіраўніком парламенцкай камісіі па міжнароднай дзейнасці.

Акрамя гэтага працягваецца збор подпісаў у падрымку «Народнага рэферэндума». На сёння сабрана ужо больш за 90 000 подпісаў і накіраваны больш за 500 электроных зваротаў у Адміністрацыю Прэзідэнта з заклікам прызначыць «Народны рэферэндум».

Пад час апошняй прэс-канферэнцыі Лукашэнка шмат казаў пра неабходнасць дыялога з усім грамадствам. Мы згодны.  Але пры гэтым мы бачым па справах, што стаўка зноў робіцца на чаканне міласці ад Крамля. У крызісны час праграма развіцця Беларусі адстунічае. Грамадству прапануецца падтрымаць застой.

Мы прапануем шлях сапраўднага дыялога, які дасць новыя магчымасці развіцця Беларусі. «Народны рэферэндум» — гэта дыялог і праграма развіцця Беларусі.Заклікаем Лукашэнку прыслухацца да дезяткаў тысячаў тых, хто паставіў свой подпіс у падрымку «Народнага рэферэндума» і прызначыць правядзенне рэферэндума разам з прэзідэнцкімі выбарамі.

Прэс-служба «Народнага рэферэндума»

5 февраля 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета