+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«ІДУ НА ВЫБАРЫ ЎПЕРШЫНЮ. НАТУРАЛЬНА, ХВАЛЮЮСЯ»

Ці будзе новы склад Палаты прадстаўнікоў стэрыльным? Якія магчымасьці маюць прызначаныя дэпутаты ў парлямэнце? У размове прымае ўдзел кандыдат у дэпутаты парламента ад «Гавары праўду» з Рэчыцы Таццяна Ласіца. 

— У эпоху высокіх тэхналёгій у прафэсій, як і ў працы ня можа быць полу. Як жанчына і актывістка я буду падтрымліваць кампанію «Усе працы для ўсіх жанчын у Беларусі», якая дамагаецца адмены або скарачэньня сьпісу забароненых для жанчын прафэсій.- 

— Іду на выбары ўпершыню. Натуральна, хвалююся. Іду дзеля таго, каб прадстаўляць інтарэсы людзей, таму і вылучаюся па Рэчыцкай выбарчай акрузе № 44. Гэта мая акруга, тут я жыву і працую, тут прайшло маё дзяцінства, ведаю многіх людзей у горадзе. Я рамесьніца, сама сябе забясьпечваю, займаюся грамадзкай дзейнасьцю, праектам «Робім разам» па адраджэньні памяці нашага земляка, народнага артыста Ефіма Капеляна.

— Людзі ў маёй акрузе заслугоўваюць справядлівых законаў, яны павінны і могуць быць пачутыя мясцовымі ўладам. Я рада, што мяне зарэгістравалі, і гэта заслужана. Я і мая каманда кожны дзень у пэрыяд збору подпісаў за вылучэньне кандыдата, сустракаліся з гараджанамі на пікетах, падчас абходу па кватэрах. Мы абышлі больш за 2000 чалавек, паслухалі розныя меркаваньні. Гэта каштоўны вопыт і адказнасьць. Дзякуй усім, хто мяне падтрымаў і паставіў подпіс. Зараз, калі мяне зарэгістравалі, зьявілася дадатковая магчымасьць у пэрыяд агітацыі актывізаваць людзей, расказаць, што мы можам разам зрабіць для нашага гораду.

— Вельмі шкада, што Ганна Канапацкая і Алена Анісім не былі зарэгістраваныя. Я лічу, што кандыдаты ці кандыдаткі, якіх вылучаюць грамадзянамі праз збор подпісаў, заслугоўваюць рэгістрацыі больш за ўсё. Іх нерэгістрацыя сьведчыць пра тое, што ўлада баіцца моцных і альтэрнатыўных вылучэнцаў, ня хоча чуць грамадзянаў і іх кандыдатаў. Сумна. Наша кампанія «Гавары праўду» накіравана на тое, каб голас кожнага чалавека быў пачуты.

— Што б я ўзяла на ўзбраеньне: адкрытасьць, непасрэдную працу з людзьмі, сустрэчы, дэбаты, інфармаваньне насельніцтва. Зараз мы вельмі мала ведаем, што адбываецца ў парлямэнце, як падаюцца законапраекты, хто іх ініцыюе, як за іх праходзіць галасаваньне і чым наогул жывуць дэпутаты. У СМІ і сацсеткі трапляе ў асноўным канстатацыя фактаў, рашэньняў, на якія грамадзяне паўплываць ня могуць. Дэпутаты павінны быць адкрытымі, кантактаваць зь людзьмі, умець далучаць іх у грамадзка-палітычную дзейнасьць. Я хачу быць менавіта такой дэпутаткай.

Калі вы трапіце ў парлямэнт, ці будзеце казаць, што вы — прызначаная дэпутатка, але маеце магчымасьць у гэтым статусе нешта зрабіць, як кажа Вольга Кавалькова?

— Так, я б сапраўды сказала, што зьяўляюся прызначаным дэпутатам. Але гэта мне не перашкодзіць выконваць сваю працу і мець зносіны з выбаршчыкамі. На жаль, наяўная сытуацыя не на нашым баку, гэта ні для каго не сакрэт, што ў краіне няма дэмакратычных выбараў.

— У большасьці няма цікавасьці да выбараў, многія расчараваныя дзейнасьцю мясцовай улады, дакладней яе бязьдзейнасьцю і «нябачнымі» дэпутатамі. Людзей непакояць разьбітыя дарогі ў дварах, адсутнасьць новых, сучасных дзіцячых садкоў і школ у новых мікрараёнах, недахоп спэцыялістаў у раённай і дзіцячай паліклініцы, праблемы адлову і адстрэлу бяздомных жывёлаў на вачах дзяцей. Людзям хочацца жыць і працаваць у сваім горадзе, яны хочуць бачыць прыгожым і камфортным для жыцьця.

Калі вас абяруць дэпутаткамі, якія самыя галоўныя пытаньні і праблемы вы зьбіраецеся вырашаць, уздымаць?

— У першую чаргу гэта справядлівыя законы для беларусаў: разьвіцьцё мясцовага самакіраваньня, якое дазволіць скараціць розьніцу паміж Менскам і рэгіёнамі, даступная якасная адукацыя і мэдыцына ў рэгіёнах, справядлівае выкананьне законаў на месцах.

Усе жанчыны маюць права выбіраць працу, зыходзячы са сваіх інтарэсаў, жыцьцёвых плянаў і магчымасьцяў. Абмежаваньні пры прыёме на працу, якія датычацца зьнешнасьці або ўзросту, а таксама залішні клопат дзяржавы аб рэпрадуктыўнай функцыі жанчын у большасьці выпадкаў неправамерныя.

У Беларусі дагэтуль існуе сьпіс забароненых для жанчын прафэсій (181 прафэсія з 42 сфэраў). Гэта наўпроставая дыскрымінацыя. Улады працягваюць рабіць акцэнт на абароне так званай прыроднай функцыі жанчыны замест таго, каб паважаць асабісты выбар кожнага чалавека. У эпоху высокіх тэхналёгій у прафэсій, як і ў працы ня можа быць полу. «Беларуская арганізацыя працоўных жанчын» распачынае кампанію «All Jobs for All Women Belarus / Усе працы для ўсіх жанчын у Беларусі», мэта якой дамагчыся адмены або скарачэньня сьпісу забароненых для жанчын прафэсій у Беларусі. І я, як працуючая жанчына і актывістка буду іх у гэтым падтрымліваць.

«Радыё Свабода»

24 октября 2019

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Выборы-2019. Женя Караулов обучит Дрозды экономике

Подписаться на рассылку