+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

31 мая адбылася прэзентацыя музычнага дыска «Сімвалы веры і свабоы»

Пабачыў свет музычны дыск “Сімвалы веры і свабоды”, прысвечаны нацыянальным сімвалам бел-чырвона-беламу сцягу і гербу Пагоня.

Прэзентацыя складанкі адбудзецца 31 мая на Управе БНФ (Чарнышэўскага, 3). Аб гэтым паведаміў прадусар Віталь Супрановіч.

У прэзентацыі возьмуць удзел Кася Камоцкая, Андрэй Мельнікаў, Эдуард Акулін, Ігар Сімбіроў, лідар кампаніі «Гавары праўду», паэт Уладзімір Някляеў, Вітаўт Мартыненка і іншыя.

“Ідэя праекта вельмі простая — сабраць песні, прысвечаныя нацыянальным сімвалам — сцягу і гербу — на адным дыску, — распавядае Віталь Супрановіч. – Песні, сабраныя на дыску, вельмі рознастыльныя. Калі мы збіралі гэты дыск, аказалася, што ёсць вельмі шмат песень, прысвечаных бел-чырвона-беламу сцягу і Пагоні. Было вельмі цяжка выбраць з усіх гэтых сапраўды вартых твораў самыя лепшыя. Мы сыходзілі з крытэру эксклюзіўнасці і вядомасці”.

Адказваючы на пытанне, чаму прадусар лічыць тэму нацыянальная сімволікі актуальнай, Супрановіч адзначыў: “Гэта тэма будзе актуальная заўсёды, пакуль нацыянальная сімволіка не верне сабе статус дзяржаўнай. Таксама гэта важна ў сувязі з апошнімі падзеямі — забаронай выкарыстання нацыянальнай сімволікі на спартыўных мерапрыемствах у Еўропе, крымінальнай справай у дачыненні да Сяргея Каваленкі за вывешванне ў Віцебску бел-чырвона-белага сцягу. Дарэчы, на дыску будзе песня, прысвечаная Сяргея Каваленку, тэкст напісаў Вітаўт Мартыненка, а выканаў цудоўны бард Ігар Сімбіроў.

Я б на месцы нашага кіраўніцтва дазволіў нароўна выкарыстанне і нацыянальнай, і дзяржаўнай сімволікі. Мы былі б адзінай краінай у свеце, якая б мела дзве дзяржаўныя сімволікі. Гэта было б рэкламай Беларусі, мы б трапілі ў кнігу рэкордаў Гінэса як адзіная краіна ў свеце з двума дзяржаўнымі гербамі і сцягамі, і самае галоўнае — гэта прывяло б да прымірэння ў нашай краіне”.

Выданне дыску “Сімвалы веры і свабоды” адбываецца ў межах кампаніі папулярызацыі нацыянальнай сімволікі, якую праводзяць Беларуская Музычная альтэрнатыва, Арт-сядзіба, Рок-салідарнасць. “У межах кампаніі таксама будуць збірацца подпісы за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса дзяржаўнай каштоунасці”, — адзначыў Віталь Супрановіч.

Пачатак прэзентацыі ў 18:00. Уваход вольны! 

Сярод удзельнікаў будуць разыграныя майкі з нацыянальнай сімволікай і дыскі ад кампаніі «Рок-салідарнасць».

Крыніца: БелаПАН

29 мая 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске