+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

55 год таму на Гомельшчыне нарадзіўся паэт Анатоль Сыс

Мерапрыемствы памяці паэта Анатоля Сыса прымеркаваныя да 55-годдзя з Дня нараджэння паэта, прайшлi на яго малой радзіме, у вёсцы Гарошкаў.

Сёлета Анатолю Сысу споўнілася б 55 год, і 25 кастрычніка на яго радзіме ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці адбылiся традыцыйная літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная памяці паэта.

У мерапрыемстве прынялi удзел и грамадскiя актывicты з Рэчыцы.

Анатоль Сыс нарадзіўся ўначы 26 кастрычніка 1959 году ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Гэта на беразе Дняпра, адно з самых старажытных пасяленьняў чалавека ў Беларусі. Ён быў найменшы з чатырох дзяцей у сям’і Марыі і Ціхана Сысоў.

Калі маці, настаўніца пачатковых клясаў, была ім цяжарная, яна, дапамагаючы надвячоркам суседцы падліць газы ў запаленую лямпу, празь неасьцярожнасьць зрабіла пажар. Маці абгарэла. У тую самую ноч нарадзіўся Анатоль.

У школьныя гады захапляўся літаратураю, гісторыяй. Асабліва цікавілі яго раскопкі старажытнага гарадзішча ў Гарошкаве. У студэнцкія гады ён бараніў гэтае гарадзішча ад вынішчэньня — калі адтуль пачалі браць пясок на будоўлю, зьвярнуўся ў музэй, да ўладаў. Яго паслухалі: паставілі ахоўны знак. У 1977 паступіў на гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны, які скончыў у 1982. Два гады адслужыў сувязістам у Польшчы. Затым працаваў у веткаўскай раённай газэце «За бальшавіцкія тэмпы». У 1985 пераехаў у Менск, рабіў старэйшым спэцыялістам на Беларускім тэлебачаньні.

Дэбютаваў у 1986, у 26 гадоў, падборкай вершаў у часопісе «Маладосць». У 1987 разам з Адамам Глёбусам заснаваў творчае аб’яднаньне «Тутэйшыя». Аўтар трох паэтычных зборнікаў: «Агмень» (1988), «Пан Лес» (1989), «Сыс» (2002).

Пасьля выхаду другой кнігі А. Сыс звольніўся з працы, жыў на пэнсію — ён быў хворы на страўнік.

www.zapraudu.info

 

 

27 октября 2014

Теги:

Коментарии

  • Андрэй6 ноября 2014 #

    На вялікі жаль, назваць прысутнасць на свяце грамадскіх актывістаў з Рэчыцы ўдзелам у ім — гэта вельмі з вялікім нацягам!
    Рэчыцкая «дэмакратычная» тусоўка не палічыла патрэбным папрысутнічаць на могілках, калі там усе ўскладалі кветкі на магілу да помніка паэту. Ды й на самое свята паэзіі ды музыкі на родным падворку Анатолевай хаты яны гуртам завалілі ў брамку падчас выступу там аднаго з літаратараў. Потым стаялі ззаду ды гаманілі пра нешта па-расійску. А на заканчэнне ўвогуле пачалі падлазіць да кожнага прысутнага з прапановай падпісацца за «Народны рэферэндум». Справа можа і патрэбная, але выглядалі ну зусім недарэчнаю. Ды й падпісныя аркушы былі складзеныя па-расійску, а той, хто іх падсоўваў нават звярнуцца па-нашаму не ўмеў…
    Уражанні ад такога «ўдзелу» рэчыцкіх актывістаў — пракрасць ды ганьба!

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі