+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

А ШТО Ў НАС З РАМОНТАМ? Спроба высветліць, куды пайшлі грошы з бюджэту горада

Актывісты “Гавары праўду” накіравалі звароты у адміністрацыі г. Мінска, у якіх просяць даць падрабязную справаздачу па мерапрыемствах капітальнага рамонту і добраўпарадкаванню за мінулы перыяд 2013 года.

— У офіс кампаніі “Гавары праўду” часта звяртаюцца грамадзяне з праблемамі несваечасовага правядзення капітальнага рамонту дамоў і добраўпарадкавання дваравых тэрыторый, ці з праблемамі някаснага капрамонту.

Напрыклад, на гэтым тыдні да нас звярнуліся грамадзяне з Кастрычніцкага раёна Мінска, якія распавялі пра тое, што чыноўнікі рапартуюць аб выкананні капрамонту, а на самой справе там толькі шчыліны замазалі. Таму мы вырашылі правесці маніторынг сітуацыі ўвогуле і дапамагчы грамадзянам дабіцца адказнага выканання чыноўнікамі сваіх абавязкаў. Тым больш, што існуюць “Планы правядзення капітальных рамонтаў”, якія былі зацверджаныя адміністрацыямі раёнаў горада Мінска.

Пасля атрыманых адказаў-справаздач пойдзем далей. Калі будзе патрэбна, звернемся ў Мінгарвыканкам ці пракуратуру з патрабаваннем выконваць прынятыя на сябе абавязкі. Прынялі план? Калі ласка выконвайце! — пракаментаваў каардынатар “Гавары праўду” у Мінску Юрый Салодкі.

zapraudu.info

29 августа 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі