+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

«АБАРОНІМ КРЫЖ У “ЛЕСЕ СМЕРЦІ”». У Гомелі абмеркавалі праблему з забудовай месцаў масавых рэпрэсій

У «круглым стале» ўзялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай кааліцыі «Наша Альтэрнатыва», «Гавары Праўду», Гомельскага аддзялення «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны», Руху салідарнасці «Разам».

Прадстаўнік Грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Валер Сляпухін задаў дыскусійны накірунак для ўдзельнікаў «круглага стала». У выніку дзьвюхгадзіннай дыскусіі вызначылі асноўныя накірункі працы для дасягнення асноўных і прамежкавых мэтаў, замацавалі адказных па накірунках.

Асноўнымі інструментамі для дасягнення мэтаў абралі наступныя:

1) Перамовы з кампаніяй-забудоўшчыкам (магчымасць захаваць усталяваны на тэрыторыі будовы памятны крыж, які быў асвечаны святаром).

2) Перамовы і ліставанне з прадстаўнікамі мясцовай улады і епархіяй.

3) Інфармаванне грамадства, прадстаўнікоў духавенства і прадстаўнікоў арганізацыі-забудоўшчыка аб тым, якія падзеі адбываліся ў савецкія часы – 1932–1941 у лесе пад Гомелем.

Прадстаўніца ТБМ Марыя Булавінская падзяліліся сваім безумоўна каштоўным досведам па адстойванні гістарычнай забудовы Гомеля.

Падчас мерапрыемства атрымалася паразмаўляць па тэлефоне з прадстаўніком кампаніі-забудоўшчыка і дамовіцца на асабістую сустрэчу.

«Мы будзем рабіць шмат дзеянняў, акцый для ўзняцця гэтай праблемы, каб ужо канечне пры дэмакратычнай уладзе гэтая праблема была вырашана. Бо мы рэалісты, мы разумеем, што цяперашняя ўлада не вельмі спяшаецца прызнаваць відавочнае, але галоўная мэта – не спрачацца з уладай і арганізацыяй-забудоўшчыкам, а захаваць “Лес смерці” некранутым да лепшых часоў. І адстаяць крыж. Сённяшняя дыскусія неабходная, каб потым ужо мы меней гаварылі, а хутчэй дзейнічалі», – сказаў журналістам удзельнік «круглага стала» Андрусь Цянюта.

«Трезвый взгляд»

19 июня 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета