+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«Абавязаных асоб» пакінуць без «жывых» грошай

Круглянскі райвыканкам плануе ўвесці экстраныя меры ў адносінах да тых абавязаных бацькоў, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

У прыватнасці, намеснік старшыні райвыканкама Тамара Аксёнава прапанавала супрацоўнікам аддзелаў кадраў прадпрыемстваў, на якіх працуюць абавязаныя асобы, напісаць лісты ў Цэнтральную раённую бальніцу з просьбай абмежаваць гэтых людзей у дзеяздольнасці, каб ім не выдавалась на рукі заработная плата і, «адпаведна, не было на што разгуляцца».

Пра ініцыятыву чыноўнікаў райвыканкама паведаміла круглянская раённая газета «Сельскае жыццё».

Намеснік старшыні райвыканкама таксама звярнула асаблівую ўвагу на стоадсодкавае пакрыццё абавязанымі бацькамі выдаткаў за ўтрыманне на дзяржзабеспячэнні іх дзяцей. У мэтах выканання гэтага паказчыка Тамара Аксёнава загадала перагледзець круг працоўных абавязкаў абавязаных асоб і дабіцца іх поўнага выканання. Яна паведаміла, што чакаецца ўзмацненне жорсткасці мер кантролю за работай абавязаных асоб і дала ясна зразумець, што ніякіх палёгкаў для іх не будзе.

Безумоўна, так званыя «абавязаныя асобы» вялікай сімпатыі не выклікаюць. З пункту гледжання праваабаронцаў, круглянскія ўлады таксама маюць поўнае права цалкам пазбавіць «жывых» грошай гэтых людзей, бо Грамадзянскім кодэксам прадугледжана працэдура ўстанаўлення частковай недзеяздольнасці для злоўжываючых спіртнымі напоямі і наркотыкамі. Аднак гэта таксама жывыя людзі, і ўжо зараз да 70 % грошай з их заробкаў пералічваецца на ўтрыманне іх дзяцей на дзяржаўным забеспячэнні.

Узнікае пытанне, за што гэтыя людзі будуць жыць і што будуць есці?
Калі набываць прадукты, аплачваць камунальныя выдаткі для абавязаных бацькоў будуць работнікі сацыяльных службаў і супрацоўнікі міліцыі, то ці не перавысяць выдаткі на аплату працы гэтых службоўцаў выдаткі на ўтрыманне дзяцей дзяржавай? Ужо зараз здараюцца анекдатычныя сітуацыі, калі абавязаных асоб адвозяць на працу супрацоўнікі праваахоўных органаў і яны ж пастаянна прыязджаюць правяраць, як працуюць гэтыя людзі. У суседнім Бялыніцкаім раёне наогул за кожнай абавязанай асобай замацавалі супрацоўніка міліцыі, які штодзённа кантралюе іх працу.

Складваецца ўражанне, што супрацоўнікам праваахоўных органаў наогул больш няма чым займацца. Ды і колькі грошай марнуецца на ўсе гэтыя «галёканні». Ну, а якія працаўнікі так званыя “абавязаныя асобы” і які эканамічны эфект ад іх дзейнасці, дарослым людзям таксама тлумачыць не трэба. Прадпрыемствы бяруць на працу гэтых людзей толькі пад ціскам з боку выканаўчай улады і вельмі часта плоцяць ім проста за «адбыванне нумара».

Па стану на 1 лістапада 2011 года, на тэрыторыі Круглянскага раёна на дзяржаўным забеспячэнні знаходзіцца 64 непоўнагадовых дзіцяці. 33 з іх выхоўваюцца ў прыёмных сем’ях, 18 – у апякунскіх, 7 – у дзіцячым доме сямейнага тыпу, 6 – у ДУА «Круглянскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр». На гэту ж дату ў Круглянскім раёне пражывала 33 абавязаныя бацькі. За 10 месяцаў 2011 года працэнт пакрыцця абавязанымі асобамі расходаў за ўтрыманне на дзярзабеспячэнні іх дзяцей складае 57,3 %.

Іван Барысаў

Контакты «Говори правду» в Могилевской области: Самуйлова Оксана, тел: +375297408963, skype : samuilova.oksana

18 ноября 2011

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі