+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Абмарожаныя дзеці «падзякавалі» дэпутату Кузьмічу

Гісторыя, якая адбылася з навучэнцамі школы № 49 Фрунзенскага раёна г. Мінска 28 студзеня бягучага года, атрымала нечаканы працяг. 

На электронную скрыню сайта кампаніі «Гавары праўду» прыйшлі фотаздымкі ўлётак, дзе дзеці, якіх марозілі пры тэмпературы паветра амаль мінус 18 градусаў дзеля «народнага» дэпутата Кузьміча А.Ф., выказалі сваю «падзяку» гэтаму чалавеку.

Дзякуй таварышу Кузьмічу за нашае шчаслівае дзяцінства!

Улёткі навучэнцы прыстасавалі на пад’ездах дома, дзе, паводле іх звестак, пражывае дэпутат. Як яны самі напісалі нам у суправаджальным лісце: «Няхай суседзі ведаюць пра яго маральныя ды чалавечыя якасці і ў наступны раз падумаюць: каго ж ўсё-такі яны абіраюць».

zapraudu.info

7 февраля 2012

Теги:

Коментарии

  • Vlad8 февраля 2012 #

    Я лично знаю Алексея Федоровича. По своим моральным кчествам он не способен причинить зло людям, особенно детям. Это всего лишь результат нечистоплотных предвыборных технологий.

  • Pani Gonorova8 февраля 2012 #

    Я за правду! Во-первых, праздник спортивный был организован ради детей, а не ради депутата. Во-вторых, отправляя детей в школу на спортладию, каждый из родителей посмотрел на градусник и сделал свой выбор. В-третьих, «падзяку» организовали далеко не дети. Говорите правду!

  • A. Kuzmith10 февраля 2012 #

    Паважаны Яўген Ювік!
    Ваша заметка на сайце пра спаборніцтвы школьнікаў Фрунзенскага раёна сталіцы была б больш лепшай, калі б была наступнага зместу:
    28 студзеня ў г. Мінску на тэрыторыі школы № 49 праводзіліся спаборніцтвы па розных відах спорту, у якіх удзельнічалі вучні іншых школ і гімназій Фрунзенскага раёна.
    Усё было добра арганізавана. Дзеці перацягвалі ліну, каталіся на лыжах і каньках, а калі каму было холадна, можна было пагрэцца у будынку школы, дзверы якой былі з гэтай нагоды адчынены.
    У школе дзяжурыў доктар, але, на шчасце, дапамога нікому не спатрэбілася, працаваў буфет, дзе кожны мог выпіць кубачак гарбаты ці з’есці піражок.
    На спаборніцтвах прысутнічаў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кузьміч Аляксей Фёдаравіч. Ён выбраны, праўда, ад Адзінцоўскай выбарчай акругі № 101 (напэўна недзе жыве тут недалёка).
    На жаль, з-за марозу ўдзельнікі спаборніцтваў не змаглі паказаць свае здольнасці ў лепцы снегавікоў.
    Увесь час гучала музыка, пры адкрыцці мерапрыества ўсе разам спявалі песню пра Белую Русь.
    Завяршыліся спаборніцтвы ўручэннем лепшым грамат і цукерак.
    Да новых сустрэч!
    Пагадзіцеся, паважаны Яўген, вось так было б на многа лепш і болып праўдзіва.
    3 павагай,
    Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
    Рэспублікі Беларусь А.Ф.Кузьміч

  • Кирилл10 февраля 2012 #

    Г-н депутат издевается? Он считает, что «добровольное участие» детей в собственном обморожении не противоречит здравому смыслу? Кому нужна была эта показуха? Вам для отчётности? А если бы участие в этом принудительном обморожении принимали собственные дети или внуки г-на депутата? Как бы он тогда запел?
    А вы поинтересовались, сколько детей заболело и не пришло в школу после этой показушной акции? У вас вообще мозг есть? Или способны только по бумажке с трибуны «бэкать» и «мэкать»?

  • Глас народа10 февраля 2012 #

    А депутата самого на лыжню не поставили? А надо было бы! Вон Бацька и на лыжах, и на коньках мастак! А эти «слуги народа» поотращивали пузы и «радеют» за народ, спя в тепле на заседаниях…

  • dinamik8110 февраля 2012 #

    особенно понравилось выражение «в школе дежурил доктор», т.е. все понимали, что это небезопасно для здоровья детей, але спаборництва працягвалася…

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета