+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Ад «Гавары праўду» зарэгістравалі 103 кандыдата ў дэпутаты мясцовых саветаў

103-м стаў Аляксандр Камароў — прэтэндэнт у Мінскі гарадскі савет па Каліноўскай выбарчай акрузе № 49. Спачатку яму было адмоўлена ў рэгістрацыі, але Менская гарадская камісія адмяніла рашэнне Першамайскай раённай.

«Выйдзем дзесьці на 103-104 прэтэндэнты. Учора менская гарадзкая выбарчая камісія аднавіла правы Аляксандра Камарова, які балятуецца ў 49-й сталічнай акрузе. Спадзяёмся, што яшчэ пару-тройку чалавек вернуць у выбарчую кампанію: у каго камісіі, у каго суды. Мы „страцілі“ за 60 чалавек, асабліва ў сталіцы, дзе адмовілі палове вылучэнцаў „Гавары праўду“. Аднак па Беларусі будзем мець сотню зь невялікім гакам» — сказаў Свабодзе кіраўнік выбарчага штабу кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазьняк.

Ён адзначыў, што параўнальна з папярэднімі мясцовымі выбарамі колькасьць зарэгістраваных кандыдатаў мала зьмянілася.

«І тады нас было каля ста. Але цяпер ёсьць прынцыповая розьніца. Сёлета з усіх нашых прэтэндэнтаў толькі чатыры — партыйцы. Усе астатнія — беспартыйныя. А ў 2014 годзе шмат было партыйцаў», — тлумачыць спадар Вазьняк.

А вось як пракаментваў сваю рэгістрацыю кандыдатам Аляксандр Камароў:

— Сёння быў дзіўны дзен. Ранішняе хваляванне змянілася радасцю: мяне такі зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты. Усё ў адпаведнасці с законам. І як кандыдат у дэпутаты кажу сваім выбаршчыкам: «18 лютага галасуй за Камарова! Будзе разам адчыняць Менскі гарадскі савет пра людзей» 

23 января 2018

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске