+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Ад уладаў Брэста патрабуюць апублікаваць план рамонту дарог

doroga_ds41

З такою ініцыятывай грамадскага кантролю выступілі мясцовыя актывісты кампаніі «Гавары праўду».

Прыкладна год таму актывісты звярталіся да кіраўніцтва горада з прапановай прыняць доўгатэрміновую праграму капітальнай рэканструкцыі вуліц. Пытанне разглядалася ўвосень на сесіі мясцовага Савета дэпутатаў. У выніку прапановы актывістаў былі прынятыя, а распрацоўка праграмы доўжылася да канца 2013 года.

Як паведаміў Еўрарадыё актывіст «Гавары праўду» Ігар Маслоўскі, са СМІ стала вядома, што ў мінулым месяцы план рэканструкцыі і рамонту дарог быў прадстаўлены старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціну Сумару. На думку Маслоўскага, найперш з гэтым планам павінны азнаёміцца усё ж такі жыхары горада.

Адпаведны запыт Ігар Маслоўскі накіраваў у Брэсцкі гарсавет і Брэсцкі гарвыканкам. Апроч плану рэканструкцыі актывісты намагаюцца, каб у вольным доступе з’явілася справаздача размеркавання сродкаў ад спецпадатку на рамонт дарожнага пакрыцця.

Крыніца: Еўрарадыё

10 апреля 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі