+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Адам Глобус: Я зняў бы акуляры з твару Фядуты!

Пісьменнік, выдавец і мастак распавёў Еўрарадыё, чаму варта заўсёды мець пры сабе рэвальвер ды як навучыцца гаварыць праўду.

Еўрарадыё: Вы ў сваім ЖЖ распачалі кампанію, якая называецца “Не трындзі”, калі гаварыць цэнзурна. Раскажыце пра яе, калі ласка, падрабязней. Ці з’яўляецца яна каменем у гарод кампаніі “Гавары праўду”?

Адам Глобус: Калі цэнзурна, то мая кампанія называецца “Не трэба падманваць”. “Гавары праўду” — гэта маленькі фрагмент. Мне здаецца, што чалавецтва патанае ў татальнай хлусні. Мая кампанія самая цяжкая для супрацоўнікаў радыё, таму што яны павінны ўвесь час гаварыць. А казаць і не хлусіць — гэта даволі цяжка. Таму што, каб навучыцца гаварыць, трэба навучыцца хлусіць. А каб навучыцца хлусіць, трэба навучыцца гаварыць. Гэта сафізм, але ён характэрны для нашага часу. А я лічу, што хлусіць не трэба. І калі бачыш, што нехта хлусіць, то трэба не саромецца, а падыходзіць і казаць пра гэта. Не трэба падманваць.

Еўрарадыё: Адзін з лідэраў кампаніі «Гавары праўду», вядомы пушкініст Аляксандр Фядута, сёння ўдарыў аднаго з экс-кандыдатаў у прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, назваўшы яго «падлеткам». Як вы лічыце, што здарылася? 

Адам Глобус: Справа ў тым, што ёсць пэўнае напружанне. Канешне, Фядута ўсё жыццё ілгаў, я ніколі не чуў ад яго слова праўды, ён усіх падманваў, «разводзіў». Ён зразумеў, што яму ніхто не верыць, і кідаецца біцца на людзей, прытым паважаных людзей. Я асабіста падтрымліваў на выбарах Рымашэўскага. Мне вельмі непрыемна гэта было пачуць. Я здзіўлены. Калі б ён палез да мяне, я б яму акуляры зняў з твару.

Еўрарадыё: А калі глыбей паглядзець, як вы ацэньваеце тое, што адбылося? 

Адам Глобус: Гэта адчайны жэст. Калі чалавек займаецца словам, як ён сябе дэклараваў раней, значыць не атрымліваецца ў яго пісаць кніжкі, раз ён кідаецца біцца, прытым на чалавека маладзейшага і больш перспектыўнага на тым полі, дзе ён спрабуе гуляць.

Еўрарадыё: Ці можна перанесці гэты інцыдэнт на мастацтва? Якія асацыяцыі з мастацкімі творамі ў вас узнікаюць?

Адам Глобус: Я заўсёды любіў тых пісьменнікаў і мастакоў, якія хадзілі з рэвальверамі. Мне заўсёды падабаліся, напрыклад, анархісты, Казімір Малевіч. Я любіў Сікейраса, які замахваўся на Троцкага… Таму я заўсёды падтрымліваю экстрэмальныя варыянты.

Еўрарадыё: Атрымліваецца Віталю Рымашэўскаму трэба хадзіць з рэвальверам, хаця б з цацачным?

Адам Глобус: Трэба займацца спортам. І калі сутыкаешся з такім, трэба даць назад. Я лічу, што калі гэта не проста піяр, а сапраўды такое было, то трэба або ў суд падаць, або, калі не верыш у суды, то проста злавіць у пад’ездзе і разабрацца.

Author: Вольга Міцкевічeuroradio.fm

1 февраля 2012

Коментарии

  • Глёбус Беларусі2 февраля 2012 #

    Прышпільна слухаць расповяды пра «праўду і хлусьню» ад спадара Глобуса… Вось цікава: а калі ён кнігі выдаваў ад імя пісьменьнікаў, якія іх не пісалі, і на гэтым баблос касіў, тады чаму наконт праўды не выступаў? І як ягоная падтрымка рэлігійнага кандыдата спалучаецца з багемнымі выхадкамі, за якія любы сур’ёзны поп на парог царквы ня пусьціць?

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета