+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Адбыўся сход гарадзенскіх актывістаў «Гавары праўду»

Хто будзе ўдзельнічаць у будучых мясцовых выбарах — абмяркоўвалі гарадзенскія актывісты кампаніі “Гавары праўду” на сваёй сустрэчы, якая была прымеркавана да трэціх угодкаў існавання кампаніі. 

Зміцер Бандарчук, каардынатар “Гавары праўду” па Гарадзенскай вобласці кажа, што на наступныя выбары актывісты будуць шукаць жадаючых паўдзельнічаць у мясцовых выбарах у якасці кандыдатаў, незаангажаваных, але актыўных гарадзенцаў:

— Мясцовая кампанія – гэта заўсёды добры паказчык таго, на колькі беларускае грамадства падрыхтавана да галоўных выбараў Беларусі. Таму ўжо сёння кампанія “Гавары праўду” распачынае працу па рэгіёнах, для гэтага былі адкрытыя офісы “Гавары праўду” па Беларусі, ужо ёсць 18 офісаў. Гэтая праца будзе накіравана на тое, каб знайсці новых кандыдатаў.

Адначасова сустрэча актывістаў кампаніі праходзіла і ў Берасці, дзе абмяркоўваліся такія ж пытанні. Пашырыць масу грамадзянаў, якія здольныя працаваць на змены ў краіне — галоўны стратэгічны напрамак дзейнасці кампаніі “Гавары праўду” ў гэтым годзе. Актывісты спадзяюцца, што высунуць у мясцовыя дэпутаты 1000 кандыдатаў.

Акрамя стратэгічных пытанняў, удзельнікі сустрэчы абмеркаваліі праблемы развіцця самой кампаніі у рэгіёнах і асабліва у Гародні, бо пытанне кадравага патанцыялу тут востра, як нідзе па іншых рэгіёнах.

Таксама на сустрэчы, сябры арганізацыі вырашылі павіншаваць 21 лютага тэлеграмамі Зміцера Дашкевіча і Мікалая Аўтоховіча- палітвязняў гродзенскай турмы, з днём беларускай мовы, роднай мовы Францішкі Скарыны, мовы, на якой былі напісаны Статуты Вялікага Княства Літоўскага, мовы, на якой звяртаўся да мужыкоў Кастусь Каліноўскі, а таксама пажадалі волі у думках і на “зямлі”.

Па выніках сустрэчы, Зміцер Бандарчук быў абраны прадстаўніком кампаніі Гавары Праўду на Гродзеншчыне.

Зміцер Бандарчук, zapraudu.info

21 февраля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі