+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«Адчувае сябе звышчалавекам пры Лукашэнку».

Рахмэтала Байтасаў, сябар ЦВК з правам дарадчага голасу ад кандыдата Андрэя Дзьмітрыева, пракамэнтаваў сёньняшняе рашэньне ЦВК пра абмежаваньне колькасьці назіральнікаў.

Ярмошына прапанавала ў асноўны дзень галасаваньня зьменшыць колькасьць назіральнікаў да пяці адначасова і ня больш за 50% ад складу камісіі. А падчас датэрміновага галасаваньня — ня больш за тры адначасова. Прыярытэт будуць мець тыя назіральнікі, хто акрэдытаваўся раней.

«Яны ўсяляк імкнуцца абмежаваць уплыў людзей на вынікі выбараў. Вялікая колькасьць назіральнікаў значна зьмяншае колькасьць фальсыфікацый. Я думаю, што яны хочуць пакінуць пяць чалавек ад арганізацый тыпу „Белая Русь“ і БРСМ. Хаця Дзьмітрыеў выказаў ініцыятыву, каб былі назіральнікі ад кандыдатаў. Але яны там сядзяць у ЦВК і як машыны галасуюць аднагалосна», — сказаў Рахмэтала Байтасаў.

Ярмошына адзначыла, што пытаньне абмежаваньня колькасьці назіральнікаў зьвязанае і з «маральным і фізычным ціскам» на сяброў выбарчай камісіі. Тады Рахмэтала Байтасаў спытаўся ў кіраўніцы ЦВК, ці не давярае яна народу Беларусі?

«Яна, відаць, не чакала такога пытаньня і крыху разгубілася і сказала, што гэта нейкае расісцкае пытаньне. А потым пачала разважаць, што яна з павагай ставіцца да людзей усіх нацыянальнасьцяў, і да беларусаў, і гэтак далей. І потым яны прагаласавалі».

«Я думаю, яна проста прыгадала, што я не беларус па нацыянальнасьці, — кажа Рахмэтала Байтасаў. — Мяне гэта, у прынцыпе, не зьняважыла. Тут пытаньне ў тым, што яна проста адарвалася ад жыцьця. Яна ўбачыла таблічку з маім імем, яна мяне па імені і па бацьку ні разу не назвала, відаць, выгаварыць ня можа. І тут я ёй задаю пытаньне, і яе, відаць, пераклініла. Яна сказала, што пытаньне расісцкае, маўляў, пытаньне задае нейкі нярускі».

У яго склалася ўражаньне, што Лідзія Ярмошына вядзе пасяджэньне ЦВК «граматна і нахабна».

«Адарвалася ад жыцьця, ад народу, лунае ў нябёсах, адчувае сябе звышчалавекам пры Лукашэнку, а безь яго яна ніхто».

svaboda.org

23 июля 2020

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
У старого президента нет поддержки большинства. Нужно выбрать нового!

Подписаться на рассылку