+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Адкрыты ліст Зміцера Бандарчука да гарадзенскага губернатара Сямена Шапіры

З часоў гродзенскага старасты Антонія Тызенгаўза раён сучасных плошчаў Тызенгаўза і Леніна з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам нашага горада.

У 18 ст. на месцы былой вёскі Гарадніца, дзякуючы дзейнасці Тызенгаўза, быў узведзены комплекс будынкаў: першы гарадскі тэатр на тэрыторыі Беларусі, музычная і балетная школы, медыцынская акадэмія, дзе выкладаў французскі прафесар Жан-Эмануіл Жылібер, палац Тызенгаўза, шэраг іншых пабудоў. З’явілася першая тыпавая забудова ўздоўж былой вуліцы Раскоша.

На жаль, сёння ад гэтага ўнікальнага комплекса захавалася няшмат будынкаў. Некаторыя з іх былі разбураны падчас ваенных ліхалеццяў, іншыя ў савецкі перыяд нядбання пра гістарычнае мінулае Гродна. А былі помнікі (флігель на пл. Тызенгаўза), што знеслі і некалькі гадоў таму, палічыўшы іх небяспечнымі і непрыдатнымі для рэстаўрацыі. Але не сакрэт, што існуюць сучасныя тэхналогіі рэстаўравання будынкаў, у якім бы стане яны не знаходзіліся. Галоўнае – гэта ўсведамленне каштоўнасці помніка.

Адным з самых каштоўных будынкаў былой Гарадніцы з’яўляецца дом па адрасе пл. А. Тызенгащза, 2, дзе сёння месціцца Нацыянальны гістарычны архіў. Паколькі ён амаль не перабудоўваўся, то больш за астатнія будынкі захаваў сваю аўтэнтычнасць з 18 ст. Але менавіта былы дом віцэ-адміністратара знаходзіцца ў крытычным стане. У ім працякае дах, а у некаторых месца яго практычна няма, што выклікае стос іншых праблемаў.

Не зразумела, як гэтага ня бачна у самым адміністрацыйным цэнтры Гродна, тым больш штодзень з вокнаў выканкамаў.

Добраўпарадкаванне, рэстаўрацыя і падтрыманне гістарычных будынкаў у належным стане з’яўляецца неад’емнай часткай дзейнасці гарадскіх і абласных органаў самакіравання. Таму звяртаюся да  Вас, Сямен Барысавіч, пасадзейнічаць у рэстаўрацыі даха будынка Нацыянальнага гістарычнага архіва з захаваннем аўтэнтычнасці дахоўкі і стварыць камфортныя ўмовы працы для супрацоўнікаў архіва.

Гэта справа з’яўляецца важнай і таму, што ў архіве захоўваць унікальныя гістарычныя крыніцы. У ніводным іншым абласным цэнтры няма архіваў такога кшталту, акрамя Мніска. Для працы з крыніцамі ў архіў прыязджаюць навукоўцы з усёй Беларусі, а таксама замежныя даследчыкі. Належным чынам зробленая рэстаўрацыя будынка архіва будзе садзейнічаць развіццю навуковага турызма, адраджэнню гістарычнай спадчыны і фарміраванню непаўторнасці забудовы Гродна.

Бандарчук Дзмітрый, кандыдат у дэпутаты у ПП НС РБ па Гродзенскай-Занеманскай акрузе №49.

22 сентября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі