+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Адміністрацыя Багушэўскага шпіталю адабрала ў хворых калядныя падарункі

Адміністрацыя Багушэўскага абласнога сухотнага шпіталю ў адказ на дапамогу, якую пацыентам лякарні аказалі актывісты Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, “Гавары праўду” і віцебскія прадпрымальнікі, правяла “агульны шмон” у псыхіятрычным аддзяленьні.

Падчас яго ў пацыентаў былі сканфіскаваныя мабільныя тэлефоны, асадкі, блякноты, папера і гэтак далей. Актывісту БХД Валеру Ганчарэнку, які раскрыў грамадзтву сытуацыю ў шпіталі, узмоцнена коляць заспакойлівыя псыхатропныя рэчывы.

Пра гэта паведамілі пацыенты шпіталю. Паводле іхных словаў, Валер Ганчарэнка прасіў правесьці ў дачыненьні да яго незалежную псыхіятрычную экспэртызу ці перавесьці яго ў іншы шпіталь. Хворыя шпіталю перадавалі словы падзякі ўсім тым, хто ім дапамог. Яны адзначылі, што дапамогу атрымалі вельмі шмат людзей. Валер Ганчарэнка перадаваў, што моліцца за віцебскіх актывістаў.

Нагадаем, інвалід другой групы Валер Ганчарэнка, хворы на адкрытую форму сухотаў, гатовы прынесьці сябе ў ахвяру замест “бязьвінна асуджаных ‘віцебскіх тэрарыстаў’”. Паводле ягоных словаў, ён ня можа больш існаваць у такіх умовах. 12 сьнежня ён абвясьціў галадоўку і адмовіўся ад прыёму мэдыкамэнтаў. На восьмы дзень галадоўкі ён быў зьмешчаны ў псыхіятрычнае аддзяленьне. 28 сьнежня віцебскія актывісты і прадпрымальнікі перадалі гуманітарную дапамогу пацыентам Багушэўскага абласнога сухотнага шпіталю.

Крыніца: Віцебская вясна

12 января 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ