+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Адміністрацыя глыбоцкага мясакамбіната хавае факт аварыі на прадпрыемстве

Як паведаміў рабочы глыбоцкага мясакамбіната, 18 чэрвеня  на прадпрыемстве ўзарваўся жыравы кацёл. Пры гэтым пацярпеў слесар, які атрымаў 15-20% апёкаў цела.

Гэты слесар быў працуючым пенсіянерам, адпрацаваў на прадпрыемстве каля шасці гадоў. Па словах рабочага, адміністрацыя прасіла пацярпелага, каб ён сказаў, што гэту траўму ён атрымаў у бытавых умовах. Ці паслухаў пацярпелы адміністрацыю, невядома.

Паводле гэтай жа крыніцы, адміністрацыя хавае сам факт знаходжання пацярпелага слесара ў глыбоцкай бальніцы. Рабочым, якія хацелі наведаць калегу па працы, паведамілі, што яго перавялі ў Віцебск. Але стала вядома, што яго перавялі ў платную палату, куды не дапускаюць наведвальнікаў.

Глыбоцкі мясакамбінат разам з малочнакансервавым камбінатам  — самыя вялікія прадпрыемствы ў горадзе. На ім працуе больш за 500 чалавек.

Крыніца: Сайт glybokae.by

21 июня 2012

Теги:

Коментарии

  • Михаил21 июня 2012 #

    > яго перавялі ў платную палату, куды не дапускаюць наведвальнікаў…

    Что это за бред? Платные палаты для того и созданы, чтобы человек там лежал с комфортом и имел возможность принимать посетителей (кроме когда обьявляют карантин по больнице), новость, судя по всему, грубый фэйк. Высасываете из пальца «негатив»?

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета