+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Адміністрацыя магілёўскага мясакамбіната зневажае людзей і пасля іх звальнення

Верагодна, гэта звязана з тым, што дырэктар прадпрыемства Міхаіл Хортаў мае добрую падтрымку «наверсе» і таму адчувае сваю недатыкальнасць. Начальнікі мясакамбіната, ведаючы гэты факт, паводзяць сябе па-хамску ў дачыненні да працоўных і парушаюць іх правы.


У магілёўскую прыёмную “Гавары праўду” звярнуліся работнікі мясакамбіната, якія стаміліся цярпець здзекі кіраўніцтва прадпрыемства і вырашылі змяніць працу.

Аднак калі яны былі ўжо звольненыя, то поўны разлік так і не атрымалі. На прадпрыемстве ім паведамілі, што нікому асобна налічвацца зарплата не будзе: маўляў, атрымаеце разам з усімі ў дзень выдачы зарплаты.

Юрыст кампаніі “Гавары праўду” Сяргей Фамін адзначае, што ў дадзеным выпадку наймальнік груба парушыў працоўныя правы былых работнікаў прадпрыемства.

— Паводле арт.77 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, наймальнік мусіць разлічыць работніка ў дзень звальнення. Калі гэта не адбываецца, то наступае адказнасць паводле арт.78 гэтага ж Кодэкса. Гэта азначае, што за кожны дзень пратэрміноўкі поўнага разліку пры звальненні наймальнік мусіць выплаціць работніку сярэднядзённую зарплату, якая была разлічана з улікам апошніх двух месяцаў перад звальненнем. У гэты тэрмін улічваюцца таксама і непрацоўныя дні, — гаворыць Сяргей Фамін.

Сяргей Фамін адзначае, што ўжо падрыхтаваны шэраг скаргаў у суд на кіраўніцтва магілёўскага мясакамбіната за парушэнне правоў працоўных. У бліжэйшы час суд раставіць усе кропкі над “і”.

Ян Праўдалюбаў, zapraudu.info

13 февраля 2012

Коментарии

  • Народный контроль13 февраля 2012 #

    Неудивительно, что относятся к людям, как к животным, даже хуже. Надо опять таки писать «куда надо», жаловаться, собирать подписи…без этого никак.

  • Кирилл13 февраля 2012 #

    Гнобят и гнобят народ, просто страшно читать эти новости. На каждому шагу нарушаются права человека.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета