+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Адна навіна на краіну…

 «А калі не спяваць аб Радзіме,

       Дык навошта наогул спяваць?”

      Генадзь Бураўкін

 Сёння ў Беларусі няма навінаў.

Раптам стала не важна, што там падпісваюць прэзідэнты, якія там кошты на газ і як правесці выходныя, ці выгляне на іх сонца…

Хмарна сёння…І на вуліцы, а яшчэ болей – на душы.

Бо сёння ў Беларусі ёсць адна толькі навіна: не стала Генадзя Бураўкіна.

Знакавага беларускага паэта.

Яскравай асобы.

Заснавальніка грамадзянскай кампаніі «Гавары Праўду».

Ён быў неверагодна таленавітым чалавекам. Які так неверагодна глыбока ды тонка адчуваў душу народа. Беларусі.

І яму адказвалі ўзаемнасцю. Уся краіна, ад мала да вяліка, спявала яго песні, натхнялася яго вершамі.

Але ён быў не толькі паэтам.

Яшчэ — грамадзянінам.

Амбасадар ААН, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Адзін з ініцыятараў Закона аб мовах.

Ён быў мужным: у 2010 годзе, напрыклад, стаў заснавальнікам «Гавары праўду» і падтрымаў Уладзіміра Някляева на прэзідэнцкіх выбарах. Выступаў са сцэны, на плошчах і вуліцах — заклікаў беларусаў быць беларусамі, абіраць свой шлях і ганарыцца сваёй краінай.

Ён быў з намі да апошняга. Мы ганарымся гэтым.

Ён быў чалавекам, які марыў.

Апошняя мара — патрымаць сваю апошнюю (адчуваў скон…) кнігу ў руках.

Кастусь Лісецкі за два дні і дзве ночы выдаў кнігу і спадар Генадзь пабачыў яе. Падзякаваў.

Ён быў шчаслівы…

Дзякуй, спадар Геннадзь, схіляем перад Вамі галовы. Вы застаецеся ў нашых сэрцах…

Светлая памяць!

 А. Дмитриев, «Белорусский партизан»

30 мая 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета