+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Акцыя: за лепшае медыцынскае абслугоўванне, за публічнае дэкларыраванне даходаў, за спыненне росту цэн

Актывісты кампаніі “Гавары праўду!” дружна распачалі збор подпісаў за лепшае медыцынскае абслугоўванне ў 50-тысячным горадзе Слоніме.

Справа ў тым, што большасць жыхароў Слоніма звяртаюцца па медыцынскую дапамогу ў гарадскую паліклініку ў мікрараёне Энка. Але ў гэтай паліклініцы няма траўматолага. І сотні слонімцаў ездзяць на прыём у раённую паліклініку, якая знаходзіцца амаль на ўскрайку горада, і гадзінамі сядзяць у чэргах. Людзі ставяць свае подпісы дзеля таго, каб у гарадской паліклініцы вёў прыём траўматолаг.

У Слонімскай паліклініцы ўсё рэнтгенаўскае абслугоўванне платнае, у тым ліку аналізы, кансультацыі раённых спецыяліста па накіраванню ўрачоў таксама платныя. Слонімцы ў сваіх зваротах патрабуюць перагледзяць платныя медыцынскія паслугі, тым болей, што дзяржава нам гарантуе бясплатныя мінімальныя стандарты абследавання і лячэння.

Адначасова вядзецца збор подпісаў да дэпутатаў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, каб яны прынялі законапраекты аб публічным дэкларыраванні даходаў служачых, дэпутатаў і членаў іх сямей. Актыўна збіраюцца подпісы і аб правядзенні мясцовага сходу грамадзян.

Zapraudu.info

7 сентября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі