+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Аксана Закрэўская: усе прыпынкі і міні-рынкі не застануцца без нашай увагі

Кандыдатка ў дэпутаты ад кампаніі “Гавары праўду” па Магілёўскай-Кастрычніцкавй выбарчай акрузе №87 Аксана Закрэўскай перайшла да актыўнай формы агітацыі на міні-рынках і прыпынках гарадскога транспарту.

Аксана лічыць, што толькі ў такіх месцах збіраецца найбольшая колькасць людзей і праз распаўсюд агітацыйных улётак можна прыцягнуць іхную ўвагу, асабліва калі ўлёткі раздае сама кандыдатка ў дэпутаты.

“Так сталася, што на тэрыторыі нашай выбарчай акругі ёсць толькі адно месца для правядзення масавых мерапрыемстваў на адкрытай пляцоўцы. Яно знаходзіцца ў дварах па вуліцы Чалюскінцаў. Там амаль няма людзей і стаяць там пастаянна няма ніякага сэнсу, таму мы перайшлі на агітацыю шляхам распаўсюду ўлётак у людных месцах”, — кажа Аксана Закрэўская.

“Эфекты ад гэтага болей. Людзі бачуць, што калі адны байкатуюць выбары – іншыя спрабуюць дастукацца да сэрцаў выбаршчыкаў”, — працягвае кандыдатка ад “Гавары праўду”.

Трэба адзначыць, што свае ўлёткі ў людных месцах пачаў распаўсюджваць і другі кандыдат ад “Гавары праўду”, які балатуецца па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе №84 Леанід Падбярэцкі. Учора, 12 верасня, ён сустракаўся з прадпрымальнікамі, якія працуюць на “Прывакзальным” рынку, раздаваў ім свае ўлёткі, абмяркоўваў іхныя праблемы.

Ян Праўдалюбаў, zapraudu.info

13 сентября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске