+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Актывіст «Гавары праўду» Аляксандр Кузьмін: Змагаюся за права на дзейнасць

Грамадскі актывіст з Белаазёрска Аляксандр Кузьмін адсуджвае ў Вярхоўным судзе сваё права займацца грамадскай дзейнасцю. Цяпер гэта яму забаронена. Ён мае пракурорскае пісьмовае папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай грамадскай арганізацыі – кампаніі “Гавары праўду”.

Як ён праводзіць грамадскія кампаніі наконт паляпшэння тых ці іншых сацыяльных сфер жыцця людзей Белаазёрска, распавядае сам актывіст:

— Мы — актывісты кампаніі “Гавары праўду”, а гэта не з’яўляецца грамадскай арганізацыяй. Адзіная грамадская праца заключалася ў зборы подпісаў за рамонт дарог, рамонт пад’ездаў, упарадкаванне двароў і інш. Што не падабалася ўладзе. Таму Дамброўскі, будучы мэрам, падаў заяву ў Бярозаўскі РУУС.

Але Бярозаўская міліцыя не знайшла ў грамадскіх кампаніях, якія праводзілі белаазерскія актывісты, прызнакаў незарэгістраванай арганізацыі, і таму адмовіла ў просьбе цяпер ужо былога мэра Белаазёрска распачаць крымінальную справу.

Затое гэта зрабіла пракуратура Бярозаўскага раёну, і ў сакавіку 2013 года Кузьміну было вынесена папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Ён прайшоў усе судовыя і пракурорскія інстанцыі ў Берасцейскай вобласці, каб скасаваць папярэджанне. Гэта яму не ўдалося. Цяпер слова за Вярхоўным судом.

«Беларускае Радыё Рацыя»

18 июля 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета