Актывіст “Гавары Праўду!” Ігар Маслоўскі: «Патрэбны адзіны кандыдат з адзінай праграмай»
У Берасці адбыўся збор актыву “Гавары Праўду!” з удзелам намесніка кіраўніка кампаніі Андрэя Дзмітрыева. У рамках сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні як лакальнага, так і рэспубліканскага значэння.
Кажа адзін з галоўных арганізатараў сходу, актывіст кампаніі “Гавары Праўду!” Ігар Маслоўскі:
— Даволі актыўна мы абмяркоўвалі пытанні і Народнага рэферэндуму і рашэнне рэгіянальных праблемаў, пытанні падрыхтоўкі да ўдзелу ў кангрэсе дэмакратычных сілаў па вылучэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі. Усе выказвалі сваю зацікаўленасць у гэтым працэсе, што патрэбны адзіны кандыдат з адзінай праграмай, з адзінай камандай.
Усе мясцовыя актывісты выказалі жаданне ўдзельнічаць у гэтым працэсе, а потым працаваць на адзінага кандыдата, – падагульніў грамадскі дзеяч.
Крыніца: «Беларускае Радыё Рацыя»
16 июля 2014
Коментарии
Добавить комментарий
Вы должны быть авторизованы для комментирования.