+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Актывіст «Гавары праўду»: КДБ пільнуе нават за малітоўцамі

Гомельскія актывісты кампаніі «Гавары праўду» правялі на гэтым тыдні шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гадавіне «Плошчы-2010». Таксама яны нагадалі жыхарам горада над Сожам аб лёсе беларускіх палітвязняў.

Так яны зладзілі инфармацыйную акцыю па Цэнтральнаму раёну Гомеля, расклеілі ўлеткі, у якіх заклікалі да вызвалення знаходзячыхся за кратамі палітвязняў.

Далей яны з іншымі дэмакратычнымі актывістамі і групай жыхароў Гомеля вырашылі згадаць гадавіну падзеі прошлага года супольнай малітвай у Петрапаўлаўскім храме. Акцыя прайшла без інцыдэнтаў, але ў прысутнасці вялікай колькасці міліцыянтаў.

Аднак пасля малітоўнай акцыі адзін з сяброў гомельскай філіі “Гавары праўду!” Сяргей Дварэцкі меў непрацяглую размову з невядомым, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ.

Мужчына пазваніў на мабільны тэлефон актывіста з нявызначанага нумара. Камітэтчыка цікавіла, што рабіў Сяргей Дварэцкі ў гадавіну Плошчы ад 18-й да 19-й гадзіны. Паводле словаў Сяргея, такое пытанне яго агаломшыла, бо ён якраз у гэты час наведваў гомельскі Петрапаўлаўскі сабор разам з некалькімі іншымі грамадзянамі. Актывісты паставілі свечкі за здароўе палітзняволеных і маліліся за свабодную Беларусь.

Распавядае Сяргей Дварэцкі:

— Я, канешне, чуў пра выпадкі абсурдных дезянняў з боку спецслужбаў. Але ніколі не думаў, што за паход у царкву трэба даваць справаздачу органам. Я адказаў невядомаму, што законаў не парушаў, таму не збіраюся даваць яму ніякіх тлумачэнняў па тэлефоне. Пасля гэтага так званы супрацоўнік кінуў слухаўку.

zapraudu.info

 

21 декабря 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске