+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Актывіст «Гавары праўду» з Гарадка закрыў «прытон» для старшыні райвыканкама

Актывіст «Гавары Праўду” з Гарадка Леанід Аўтухоў закрыў прытон, які быў адчынены для старшыні Гарадоцкага райвыканкама Мурэнкова кіраўніком мясцовага райспажыўсаюза Палюховіч у будынку кавярні «Спатканне».

Леанід Аўтухоў каментуе:

— Да мяне звярнуліся супрацоўнікі райспажыўсаюза са скаргай, што заробкі ў арганізацыі жабрацкія, а дырэктар Палюховіч замест таго, каб працаваць на карысць людзей, умацовываць матэрыяльна-тэхнічную базу арганізацыі, вытраціла вялікія сродкі на абсталяванне пакоя (дываны, тэлевізар і іншае) уцех кіраўніку раёна.

Гэта дало мне падставу для зварота ў міліцыю, пракуратуру Гарадоцкага раёна, зрабіць запіс у кнізе скаргаў.

Хоць, як і было зразумела з самага пачатку, чыноўнікаў у турму не пасадзілі (таму што рабаванне, рэкет у Гарадоцкім раёне стала нормай), але «прытон» закрылі. На
дзвярах з’явілася шыльда «Службовы пакой» і на падставе адказу з пракуратуры, які я атрымаў 13.04.2012 года, зараз у гэтым пакою адпачываюць і ядуць супрацоўнікі кавярні.

Хоць і маленькая, але перамога, якая каштавала мне каля 2 месяцаў працы.

zapraudu.info

16 апреля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске