+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Актывiст «ГП» з Рэчыцы хоча публічна падтрымаць палітвязняў

У Рэчыцкі раённы выканаўчы камітэт сёння пададзена заяўка на правядзенне 4 жніўня пікету на адкрытай пляцоўцы каля палаца культуры па вуліцы Савецкай раённага цэнтра. Як паведамляе праваабаронца Валер Пуціцкі, мэтай мерапрыемства з’яўляецца салідарнасць і напамін гаражанам аб наяўнасці ў краіне палітычных зняволеных, патрабаванне да ўлады аб іх хутчэйшым вызваленні.

Заяўку на мірны сход акрамя Пуціцкага падпісаў яго калега Мікалай Пытлеў, а таксама прадстаўнік кампаніі «Гавары Праўду» у рэгіёне Алег Шабетнік.

Па словах арганізатараў, усе папярэднія заяўкі аб правядзенні мірных сходаў у горадзе ўлады пакідалі без задавальнення. «І цяпер надзеі мала што нам дазволяць публічна падтрымаць палітвязняў. Але нагадваць чыноўнікам аб выкананні і забеспячэнні правоў і свабод, гарантаваных Канстытуцыяй, трэба«, — лічыць праваабаронца.

Дзень, калі актывісты Рэчыцы плануюць правесці акцыю абраны невыпадкова — 4 жніўня 2011 года ў Мінску быў затрыманы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня ліквідаванага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі. З гэтага часу праваабарончая супольнасць Беларусі адзначае гэты дзень як дзень салідарнасці з палітычнымі вязнямі.

«Гомельская вясна»

20 июля 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета