+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Актывіст кампаніі “Гавары Праўду!”Ігар Маслоўскі: «Чэмпіянат свету па хакеі павінен быць нейтральнай падзеяй»

Па словах Маслоўскага, жыхары Беларусі – гэта патрыёты сваёй Радзімы, якія заўседы будуць на баку сваёй каманды. «Я лічу нармальным і правільным, што мы як аматары павінны хварэць за зборную Беларусі і жадаць ёй перамогі. Зборная Беларусі не належыць ні Лукашэнку, ні чыноўнікам, таму я асабіста буду хварэць за нашу зборную і жадаць ёй перамогі. Думаю, нашы ўсе партыйцы таксама будуць мець такую пазіцыю» — заявіў актывіст кампаніі “Гавары Праўду!” і старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

У сваю чаргу, старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек перакананы, што ў час чэмпіянату варта даносіць інфармацыю пра наяўнасць палітычных зняволеных у Беларусі:

— Сёння разглядаем шэраг акцый, якія мы хацелі б правесці. Бо мы лічым, што Чэмпіянат свету па хакеі ў той час, калі ў нас ёсць палітвязні, гэта нячэсная гульня. Мы будзем інфармаваць замежных гасцей і замежную прэсу. Ужо ёсць напрацоўкі, як гэта будзем ажыццяўляць. Але ёсць перашкоды з боку ўлады.

Крыніца: Радыё Рацыя

22 апреля 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі