+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Актывіста «Зьмены» Васількова пасадзілі на 10 сутак

Віталя Васількова абвінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.

Судзьдзя Натальля Дзядкова вынесла рашэньне — пакараць актывіста моладзевай ініцыятывы «Зьмена» адміністратыўным арыштам на 10 сутак.

Віталь Васількоў знайшоўся толькі сёньня ў судзе Партызанскага раёну Менску, пасьля таго як сувязь зь ім перарвалася яшчэ 12 верасьня. Выходныя ён правёў у пастарунку, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

12 верасьня былі затрыманыя актывісты «Зьмены» Павал Вінаградаў і Ягор Віняцкі.

У той жа дзень, 12 верасьня, суд Маскоўскага раёну сталіцы арыштаваў Паўла Вінаградава на 15 сутак паводле абвінавачаньня ў брыдкаслоўі. Ягор Віняцкі таксама быў арыштаваны на 15 сутак.

 

«Радые Свабода»

 

15 сентября 2014

Теги: ,

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі