Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353
class="post-template-default single single-post postid-262938 single-format-standard non-responsive">

+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Актывістаў не пусцілі на сесію Гарадзенскага абласнога савета

Сябры кампаніі «Гавары Праўду» не здолелі патрапіць на сесію Гарадзенскага абласнога савета, якая праходзіла 10-га лютага.

bandarcuk-833x400

Хаця іх заяўка на допуск дэпутацкага сходу абласных абраннікаў была пададзена ў час, міліцыя на варце мела ўказанне не пускаць.

Кажа каардынатар “Гавары Праўду” па Гарадзенскай вобласці Зміцер Бандарчук.

 – Па нашай інфармацыі сёння дэпутаты павінны разгледзець змены ў заканадаўстве мясцовым, якое рэгулюе адносіны органаў тэрытарыяльнага самакіравання. Нягледзячы на тое, што мы яшчэ год назад атрымалі адказ, што ўсе сесіі праводзяцца адкрыта, нас сёння не пусцілі на сесію. Без матывацыі.

Праблемай мясцовага самакіравання кампанія “Гавары Праўду” цікавіцца даўно, таму, як заўважыў Зміцер Бандарчук, сябры кампаніі спадзяваліся даведацца, якія будуць прынятыя змены ў гэтай галіне мясцовай палітыкі. Цяпер, актывісты будуць дамагацца пісьмовага адказу ад абласнога савета, чаму іх не пусцілі на сэсію.

«Беларускае Радыё Рацыя»

 

10 февраля 2015


Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Татьяна Короткевич на канале «Страна для жизни»

Подписаться на рассылку