+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Актывістка «Гавары праўду» Аксана Самуйлава паскардзілася ў Вярхоўны суд

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» з Магілёва Аксана Самуйлава зьвярнулася ў Вярхоўны суд са скаргай на Цэнтральную выбарчую камісію і Бабруйскую-Першамайскую выбарчую камісію, якія пастанавілі не рэгістраваць актывістку кандыдаткай на дэпутацтва ў Палату прадстаўнікоў. 

Аксана Самуйлава лічыць, што адмовілі ёй у рэгістрацыі беспадстаўна.

Фармальная прычына адмовы — парушэньні парадку пры зборы подпісаў у падтрымку вылучэнкі.

Самуйлава: «Асноўнай прычынай маёй нерэгістрацыі было тое, што нібыта дату ў падпісных аркушах ставіў адзін чалавек, а падпісваліся іншыя людзі. Гэта было пацьверджана даведкай экспэрта крыміналістычнага аддзелу ўнутраных спраў Бабруйскага райвыканкаму. Мы не давяраем гэтым экспэртам і праверцы і сабралі доказы. Мы абышлі ўсіх людзей, указаных у даведцы, і яны напісалі заявы, што яны ўласнаручна ставілі й дату, і подпіс. Гэтыя заявы не былі прынятыя да ўвагі Цэнтральнай выбарчай камісіяй, і таму мы падалі скаргу ў Вярхоўны суд. Можа, гэты суд больш уважліва ставіцца да доказаў».

Крыніца: Радыё Свабода

31 августа 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета